Анонс падзей.
Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў са штогадовай справаздачай пра аб сытуацыі з рэлігійнымі свабодамі ў сьвеце.
Адвакат Зьміцер Гарачка дагэтуль не атрымаў зь Вярхоўнага суду адказ на просьбу вызваліць Эмануіла Зэльцэра на час пахаваньня ягонай маці.
Ці ведаеце вы кандыдатаў у дэпутаты па вашай выбарчай акрузе? Ці вядуць яны агітацыю? Адказваюць мінакі на вуліцах Менску.
Матч "Рэал"-БАТЭ завяршыўся перамогай мадрыдзкага клюбу – 2:0.
З Расеі экстрадыраваны Раман Мянцюк, які ў нецьвярозым стане на аўтамабілі “Фольксваген” пратараніў “жывы шчыт”, ад чаго пацярпелі людзі.
Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч мяркуе, што, па сутнасьці, Захад “ніяк не адрэагуе” на разгон мірнай акцыі апазыцыі, якая прайшла ў Менску 16 верасьня.
Старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі мяркуе, што акцыя, якая прайшла на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 16 верасьня, прадэманстравала нежаданьне беларускіх уладаў ісьці на сапраўдную дэмакратызацыю краіны.
Паводле лідэра руху “За свабоду” разгон акцыі 16 верасьня на Кастрычніцкай плошчы — “велізарная памылка ўладаў”, бо гэта не спрыяе дыялёгу афіцыйнага Менску з Эўразьвязам.
Рэакцыя старшыні АГП на разгон уладамі мірнай акцыі на Кастрычніцкай плошчы 16 верасьня.
16 верасьня ў Нью-Ёрку памерла Берта Зэльцэр, маці амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра, які быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня ў Беларусі.
Сёлета ў студзені ў Менску прайшоў несанкцыянаваны мітынг у абарону правоў індывідуальных прадпрымальнікаў. 14 удзельнікаў мітынгу ўвесну былі асуджаныя. Як яны адбываюць свае пакараньні?
У Вярхоўны суд накіравана справа аб хабары і ўхіленьні ад сплаты мыта на мільёны даляраў пры гандлі дарагой італьянскай мэбляй.
Апошнія падзеі на Каўказе прывялі да імклівага падзеньня акцый расейскіх кампаній на фондавым рынку. Адмыслоўцы адзначаюць таксама моцнае замаруджваньне тэмпаў росту расейскай эканомікі і дэвальвацыю расейскага рубля. Як гэтыя зьявы могуць адбіцца на беларускай эканоміцы, шчыльна зьвязанай з эканомікай Расеі?
40 грамадзянаў з розных гарадоў Беларусі падпісаліся пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, у прадстаўніцтва ААН і АБСЭ, а таксама ў Цэнтравыбаркам. У звароце яны паведамляюць, што адмаўляюцца галасаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў 28 верасьня.
7 гадоў таму тэрарысты накіравалі захопленыя самалёты на будынкі гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку, атакавалі Пэнтагон і спрабавалі разбурыць Кангрэс ЗША ў Вашынгтоне. Гэтым летам у Беларусі на масавым гуляньні ад выбуху бомбы пацярпелі дзесяткі чалавек. Як ідзе расьсьледаваньне?
Былы старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка пасьля адстаўкі пачаў кар’еру амбасадара, а вось былы міністар транспарту Аляксандар Лукашоў скончыў жыцьцё самагубствам...
У Барысаве ад рукі ваеннаслужачага падчас п’янай бойкі загінуў малады чалавек. А на мінулым тыдні прапаршчык вайсковай часткі абрабаваў там жа банк. Што штурхае вайскоўцаў на крымінальныя ўчынкі?
Былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч мяркуе, што расейскія журналісты на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам “адпрацоўвалі” грошы, якія патрацілі беларускія ўлады на іх паездку.
Я.Раманчук пракамэнтаваў выказваньні пра “абмежаванае акцыянаваньне” беларускіх прадпрыемстваў, а таксама пра пляны маштабнага імпартазамяшчэньня.
Загрузіць яшчэ