Што вядома пра новыя ракеты і наколькі яны могуць зьмяніць сытуацыю на полі бою, вывучаў тэлеканал «Настоящее время».
Your browser doesn’t support HTML5
Украина заявила о создании двух баллистических ракет
Ва Ўкраіне прайшлі выпрабаваньні распрацаванай балістычнай ракеты FP-7 тактычнага ўзроўню. З словаў вытворцы, далёкасьць палёту — больш за 200 кілямэтраў. Вага баявой часткі — 150 кіляграмаў, хуткасьць палёту — 1,5 тыс. м / с.
Яе характарыстыкі часта параўноўваюць з амэрыканскім ATACMS або з савецкай «Точка-У». Што да ўжываньня, то галоўнымі цэлямі гэтай ракеты будуць аб’екты недалёка ад фронту або мяжы Ўкраіны.
«Велізарная колькасьць „смачных“ цэляў. У тым ліку ключавыя авіябазы РФ, якія знаходзяцца на далёкасьці да 300 км ад лініі фронту. Можна пералічваць. Акрамя акупаванага Крыму — Варонеж. Ёсьць што біць», — кажа галоўны рэдактар Defense Express Алег Каткоў.
Дзяніс Штылерман, кіраўнік кампаніі Fire Point
Украінскае ракетабудаваньне шмат гадоў было ў стагнацыі. Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Кіеў зьвяртаўся да замежных партнэраў з просьбай надаць падобную зброю. Але, па-першае, ніводная эўрапейская краіна не вырабляе іх самастойна. А па-другое, у сьвеце ў цэлым мала такіх ракет.
«Нам трэба таннае рашэньне, якое можна хутка маштабаваць, — кажа кіраўнік кампаніі — вытворцы ўзбраеньня Анатоль Храпчынскі. — Мы бачым праблемы з разгортваньнем магутнасьцяў PAC-3. Мы бачым праблемы з разгортваньнем магутнасьцяў ракет ASTER 30 для сыстэмаў SAMP/T. І яны разам з тым дарагія. Галоўнай задачай для гэтых ракет ёсьць добрая сыстэма навядзеньня і каардынацыі, якія дазволяць дакладна цаляць. Пакуль што вытворца абяцае некалькі мэтраў хібнасьці».
Ракета FP-5 Flamingo ад кампаніі Fire Point
Украіна пайшла найкарацейшым шляхам. Новую ракету FP-7 стварылі ў корпусе савецкай С-400. Экспэрты тлумачаць, што гэта заашчадзіла час на распрацоўку свайго фюзэляжу, новага кампанаваньня ракеты, аэрадынамічныя тэсты. Ракета ўжо прайшла лётныя выпрабаваньні.
«Мы актыўна заклікалі маштабаваць вытворчасьць дронаў сярэдняй далёкасьці. І мы плянавалі выйсьці на актыўныя дзеяньні ў студзені. Мы выйшлі на травень. Я ў прынцыпе на тэставае выпрабаваньне і фактычнае ўжываньне адводжу недзе ад 6–9 месяцаў», — кажа Храпчынскі.
Як заяўляюць у кампаніі-вытворцы Fire Point, цана адной ракеты будзе рэкордна нізкаю для ўсясьветнага рынку — каля 500 тысяч даляраў. Для параўнаньня, амэрыканскі ATACMS каштуе ад мільёна да 1,5 мільёна даляраў. Іншае пытаньне — колькі ракет Украіна зможа вырабляць, кажа галоўны рэдактар Defense Express.
«Расейская Фэдэрацыя, паводле зьвестак Галоўнага ўпраўленьня выведкі, будуе ў месяц 60 балістычных ракет „Іскандэр“. Выходзіць па дзьве ў дзень. Гэта пра тэмпы, на якія ня тое каб трэба арыентавацца, проста для ўяўленьня, наколькі гэта складана», — сказаў Каткоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Новыя фота сьведчаць пра эфэктыўнасьць украінскіх удараў дронамі сярэдняй далёкасьціАкурат цяпер ва Ўкраіне распрацоўваюць яшчэ адну балістычную ракету — FP-9. Гэта ўжо зброя апэратыўна-стратэгічнага ўзроўню — яна большая памерамі і магутнасьцю. Заяўленая далёкасьць палёту — 855 кілямэтраў. Вага баявой часткі — 800 кіляграмаў. Сваімі характарыстыкамі яна падобная на расейскі «Іскандэр». Відэа выпрабаваньняў гэтай ракеты пакуль няма.
«У нас для „дзявяткі“ (FP-9), якая можа даляцець да Масквы, з прыстойнай хуткасьцю ўвайсці ў цэль, пакуль ёсьць усё, акрамя рухавіка, — кажа Дзяніс Штылерман, кіраўнік кампаніі Fire Point. — Гэта значыць, маем прывод, сыстэму кіраваньня, корпусы, але корпус рухавіка ў нас не ўсталяваны, пакуль рухавік ня выпрабаваны».
Кіраўнік Fire Point дадаў, што працэс кадыфікацыі, гэта значыць рэгістрацыі ракеты ў Міністэрстве абароны, ва Ўкраіне спрошчаны. І кампанія будзе адразу рабіць дзясяткі тэставых экзэмпляраў для паскарэньня вытворчасьці.
«Украінская балістыка зьменіць усё ў гэтай вайне. Яна зьменіць статус Украіны ў сьвеце. Мы ўжо яго шмат разоў мянялі, гэта найвышэйшая ліга. Я не хачу, з аднаго боку, завышаць чаканьні, з другога — падказваць нашаму ворагу нешта», — сказаў міністар абароны Ўкраіны Міхаіл Фёдараў.
Таксама Фёдараў заявіў, што грошы на распрацоўку ракеты ёсьць і будуць. Раней Уладзімір Зяленскі называў балістыку «апошнім расейскім аргумэнтам» у вайне супраць Украіны.