Статкевіч адказаў Свабодзе, ці зьменіць прыпыненьне дэкрэту «аб дармаедах» ягоныя пляны адносна акцыяў пратэсту

Мікалай Статкевіч

«Не», —

упэўнена адказаў Мікола Статкевіч Свабодзе. Пасьля паўзы ён дадаў:

«Прадказальны выкрутас напалоханай улады і праява яе слабасьці. Нашы патрабаваньні, прынятыя на Кастрычніцкай плошчы 17 лютага, вядомыя. Патрабуем іх выкананьня. 25 сакавіка блізка. Хай сьпяшаецца».