У дзень забойства Барыса Нямцова да амбасады Расеі ў Менску ўсклалі кветкі

Нямцоў быў застрэлены на Вялікім Маскварэцкім мосьце 27 лютага 2015 году. У гэтым годзе 25 лютага ў двух дзясятках гарадоў Расеі прайшлі акцыі памяці Барыса Нямцова, у іх узялі ўдзел тысячы чалавек

На фота зьлева направа: першы намесьнік старшыні партыі «Зялёныя» Зьміцер Кучук, намесьніца старшыні АГП Антаніна Кавалёва, прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні АГП Мікалай Казлоў

Абвінавачанаму ў забойстве Нямцова Зауру Дадаеву далі 20 гадоў калёніі. Расейскія СМІ сьцьвярджалі, што паказаньні Дадаеву дыктаваў сьледчы. Родныя і паплечнікі Нямцова настойвалі на датычнасьці да забойства кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, а арганізатарам злачынства неаднаразова называлі былога намесьніка камандзіра батальёну «Поўнач» Руслана Герэмеева, у час сьледзтва ні разу не дапытанага

Маскоўскія ўлады перашкаджалі устаноўцы памятнай шыльды ў гонар апазыцыянера на доме, дзе ён жыў, а камунальныя службы пастаянна руйнуюць народны мэмарыял на месцы забойства палітыка. У жніўні мінулага году ў Маскве памёр актывіст Іван Скрыпнічэнка, на якога на месцы забойства Нямцова напаў невядомы

На мінулым тыдні мэр Масквы Сяргей Сабянін пагадзіўся на ўсталёўку памятнай дошкі Барысу Нямцову «пры ўмове згоды жыхароў дому»