Загінулі і параненыя дзеці. Расейскія войскі атакавалі Крывы Рог, Кіеў, Харкаўскую і Запароскую вобласьці

Наступствы расейскага абстрэлу Падольскага раёну Кіева 21 лістапада 2026 году

Расейскія дроны зноў ляцелі ва Ўкраіну ўздоўж мяжы Беларусі.

У ноч на 21 лістапада, калі ва Ўкраіне адзначаюць Дзень годнасьці і свабоды, які нагадвае пра барацьбу ўкраінцаў за дэмакратыю, правы чалавека, свабоду вяршэнства права, расейскія войскі атакавалі краіну балістычнымі ракетамі і дронамі.

У некалькіх рэгіёнах ёсьць загінулыя і параненыя, у тым ліку дзеці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зьявіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджаньняў Керчанскага мосту

У Крывым Рагу загінула 7-гадовае дзіця і фэльчар экстраннай мэдыцыны

Позна ўвечары 20 лістапада расейскія войскі ўлучылі ў рэстаран у Крывым Рагу, у якім знаходзіліся сем’і зь дзецьмі і брыгада экстраннай мэдычнай дапамогі, што прыбыла на выклік.

Загінула 20-гадовая фэльчарка і 7-гадовае дзіця, 55 параненых, у тым ліку ратавальнікі і паліцыянты. У выніку паўторнага ўдару, калі на месца прыбылі экстранныя службы, расейскія войскі нанесьлі паўторны ўдар.

Як паведамілі мясцовыя ўлады, у лякарнях раніцай 21 лістапада застаюцца 28 чалавек, у тым ліку 8 — у цяжкім стане і 20 — у стане сярэдняй цяжкасьці. Сярод шпіталізаваных шэсьць дзяцей, 4-гадовы хлопчык у цяжкім стане.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейскія войскі зноў атакавалі Ўкраіну. У Кіеве і Львове ахвяры, 2 ракеты трапілі ў Польшчу

У Запароскай вобласьці ад расейскіх абстрэлаў пацярпелі 48 населеных пунктаў

Улады Запароскай вобласьці паведамілі аб гібелі двух і 22 параненых чалавеках. Сярод параненых — адно дзіця.

Цягам апошніх 24 гадзін расейскія войскі нанесьлі 489 удараў, у тым ліку з баявой авіяцыі, артылерыі і пры дапамозе дронаў. Пашкоджаныя аб’екты інфраструктуры, жылы сэктар і аўтамабілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Перамовы ў Абу-Дабі спрыялі дыпляматыі, але ня міру. Аналіз Свабоды

У Харкаўскай вобласьці пацярпелі 16 чалавек

За апошнія 24 гадзіны расейскія войскі абстралялі Харкаў і пяць раёнаў Харкаўскай вобласьці. Пацярпелі 16 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Як і Запароская вобласьць, Харкаўская таксама цярпіць ад штодзённых абстрэлаў з авіяцыі, артылерыі і дронамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ААН: ва Ўкраіне за дзесяць месяцаў 2026 году загінулі больш цывільных, чым за ўвесь мінулы год

У Кіеве пацярпелі два чалавекі

Улады Кіева паведамілі аб двух пацярпелых і ўзгараньні прыватнага жылога дому ў адным з старэйшых раёнаў горада — Падольскім. Аднаго параненага мэдыкі шпіталізавалі.

У Саломянскім раёне аскепкі зьбітых дронаў упалі на адкрытай тэрыторыі. Ніхто не пацярпеў.

Пасьля чарговага абстрэлу пяць раёнаў правабярэжнага Кіева засталіся без вады. Адмыслоўцы спрабуюць аднавіць падачу вады ў жылы сэктар

Паводле Паветраных сіл Украіны, расейскія дроны зноў ляцелі ўздоўж мяжы Беларусі і Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Магілёве чулі гукі баявога дрона і выбух. Што пішуць у сацыяльных сетках, што гавораць улады і ўкраінскія каналы