Зьявіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджаньняў Керчанскага мосту

Наступствы ўкраінскіх удараў па Керчанскім мосьце; спадарожнікавы здымак Planet Labs, зроблены 19 лістапада 2026
Наступствы ўкраінскіх удараў па Керчанскім мосьце; спадарожнікавы здымак Planet Labs, зроблены 19 лістапада 2026

На каляровым фота бачныя пашкоджаньні моста праз Керчанскую партоку пасьля ўкраінскіх удараў, нанесеных цягам трох дзён

Расейская служба Радыё Свабода публікуе новы каляровы спадарожнікавы здымак, на якім бачныя пашкоджаньні моста праз Керчанскую пратоку пасьля трох пасьлядоўных удараў з боку Украіны, нанесеных цягам трох дзён — 17, 18 і 19 лістапада.

На фатаздымку, зробленым 19 лістапада, бачныя значныя пашкоджаньні чыгуначнага пуці як мінімум у трох месцах, у тым ліку ў адным з пунктаў мацаваньня апошняй ацалелай аркі моста.

Спадарожнікавы здымак Керчанскага моста перад нядаўнімі ўкраінскімі ўдарамі, 16 лістапада 2026
Спадарожнікавы здымак Керчанскага моста перад нядаўнімі ўкраінскімі ўдарамі, 16 лістапада 2026

Што папярэднічала

Украінскія вайскоўцы аднавілі ўдары па Крымскім мосьце 16 лістапада. На наступны дзень, 17 лістапада, у выніку атакі ў мора абрынулася адна арка і аўтамабільны пралёт даўжынёй амаль 300 мэтраў.

Як паведамілі пазьней у Службе бясьпекі Ўкраіны, гэтая апэрацыя складалася з 7 этапаў і рыхтавалася прыблізна месяц — спачатку «выбівалі» расейскую супрацьпаветраную абарону, а потым пачалі атакі проста на мост.

Для зьнішчэньня мосту выкарыстоўвалі ракеты-дроны «Паляниця», а таксама іншыя бесьпілётнікі, у тым ліку Dovbush, «⁠Вендета», Da Vinci, «Січень», Mich-2000, Ruta, «Ан-197», FP-1, а таксама ракеты «Фламінго» і «Нептун».

Апошняя атака стала пятым моцным ударам украінскіх сілаў па мосьце, пачынаючы з 2022 году, тры зь іх адбыліся ў ноч на 16, 17 і 18 лістапада 2026 году.

Расейскія адміністрацыі Крыму пераконваюць, што закрыцьцё Крымскага мосту не адбілася на лягістыцы дастаўкі грузаў і паліва на паўвостраў.

Удар по Керченському мосту: повністю знищена одна з арок та автомобільний проліт (відео) Удар по Керченському мосту: повністю знищена одна з арок та автомобільний проліт (відео)

No media source currently available

​
XS
SM
MD
LG