У беларускай прамысловасьці і будаўніцтве ўтварылася інфляцыйная пагроза, бо падаражэлі прамежкавыя тавары

Будаўніцтва дому ў Менску, архіўнае фота

Белстат апублікаваў некаторыя фінансавыя паказьнікі беларускай эканомікі за кастрычнік 2026 году, у тым ліку рост цэнаў у прамысловасьці і будаўніцтве.

Як паведаміў Белстат, індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў кастрычніку 2026 году ў параўнаньні са сьнежнем 2025 году склаў 105,6%.

Гэта значна вышэй, чым індэкс інфляцыі за 10 месяцаў, які, паводле дадзеных Белстату, склаў 103,9%.

За 10 месяцаў найбольш падаражэлі так званыя прамежкавыя тавары — на 8,1%.

Таксама значна вышэй за інфляцыю падаражэлі будаўніча-мантажныя работы — на 11,3%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

МВФ прагназуе Беларусі на 2027 год высокую інфляцыю і мінімальны эканамічны рост

Чаму гэта важна

Цэны на прамежкавыя тавары — сыравіна, камплектуючы і энэргія, — стануць асновай для стварэньня канчатковага прадукту, які неўзабаве зьявіцца ў крамах.

Значны рост цэн на прамежкавыя тавары прадказвае будучую высокую інфляцыю.

Што тычыцца будаўніча-мантажных працаў, то рост цэн на іх выкананьне ня толькі падштурхоўвае інфляцыю, падвышае цэну жыльля для пакупнікоў, але і зьніжае рэнтабельнасьць інвэстыцый і жаданьне бізнэсу інвэставаць у будаўніцтва новых прадпрыемстваў.

Такім чынам, у прамысловасьці і будаўніцтве Беларусі ўтварылася інфляцыйная пагроза.

Паводле прагнозаў ураду Беларусі, інфляцыя ў 2026 годзе мае быць не вышэйшай за 7%.

Раней улады прызналі, што летась інфляцыя перавысіла паказьнік, заплянаваны ўрадам, — 5 працэнтаў. Рэальная інфляцыя за 2025 год, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Міністэрства фінансаў Беларусі прапануе падвысіць падаткі і акцызы на наступны год

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

З 8 траўня ў Беларусі падаражэюць квіткі на цягнікі і электрычкіБелстат паведаміў, што найбольш падаражэла ў 2026 годзеСпыталі ў беларусаў, ці адмаўляюцца яны ад даляраў празь іх нізкі курсЧаму ў Беларусі яблыкі даражэюць, а бананы таньнеюць і што яшчэ адбываецца з цэнамі на садавіну і гароднінуМіжнародны валютны фонд пагоршыў прагноз разьвіцьця эканомікі Беларусі ў 2026 годзе