У Менску на будаўніцтве мэтро загінуў рабочы

На адной з пляцовак будаўніцтва мэтро ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі аб расьсьледаваньні гібелі 40-гадовага рабочага на будаўніцтве станцыі мэтро ў Менску па вуліцы Багдановіча.

Як адзначаецца ў паведамленьні, рабочы загінуў раніцай 19 кастрычніка.

Мужчына рухаўся па падоўжным поясе мацаваньня катлавану, пасьлізнуўся і ўпаў на бэтоннае дно будаўнічай пляцоўкі. У выніку падзеньня з вышыні каля сямі мэтраў ён атрымаў траўмы, ад якіх памёр.

У Сьледчым камітэце адзначылі, што асобна зьвернуць увагу на высьвятленьне прычын і ўмоваў, у выніку якіх загінуў рабочы, а таксама на выкананьне патрабаваньняў бясьпекі пры правядзеньні работ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Каленкавічах загінулі трое рабочых водаканалу

Сьмерці на вытворчасьці

У Беларусі нярэдка адбываюцца сьмяротныя выпадкі на працы.

У верасьні ў Каленкавічах на Гомельшчыне трое работнікаў прадпрыемства «Каленкавічыводаканал» загінулі падчас працы ў каналізацыйнай шахце.

За тры летнія месяцы ў Салігорску на прадпрыемстве «Беларуськалій» загінулі трое рабочых — 11 чэрвеня, 6 і 17 жніўня.

У лютым у Касьцюковічах падчас працы загінуў 33-гадовы электрагазазварнік.

Меней за год таму загінуў рабочы пад Каленкавічамі. 6 верасьня 2025 году 66-гадовы кіроўца сельгаспрадпрыемства быў сьмяротна паражаны электрычным токам, зачапіўшы кузавам МАЗа лінію электраперадачы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

На «Беларуськаліі» зноў загінуў рабочы. Гэта трэці выпадак з чэрвеняУ Менскім раёне на чыгунцы адбыўся выцек хімікатаўУ Касьцюковічах пры рамонце драбнільнага млыну загінуў электрагазазварнікУ Берасьці на будоўлі загінуў рабочы. У той жа дзень у Менску рабочы атрымаў цяжкія траўмы