Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Касьцюковічах пры рамонце драбнільнага млыну загінуў электрагазазварнік

Драбнільны млын на месцы трагедыі
Драбнільны млын на месцы трагедыі

Трагедыя адбылася з 33 гадовым мужчынам.

33‑гадовы электрагазазваршчык загінуў пры рамонце драбільнага млына, які выйшаў з ладу ў Касьцюковічах, паведаміла прэс-служба Сьледчага камітэту.

Трагедыя адбылася ўвечары 10 лютага на цэмэнтным заводзе ў цэху памолу сыравіны. Паводле зьвестак сьледзтва, абсталяваньне было адключанае. У час выкананьня работаў мужчына знаходзіўся на валах мэханізму і з дапамогай газавага разака спрабаваў дастаць мэталічны прадмет, які захрас.

Калі дэталь вызвалілася, рабочага па інэрцыі зацягнула ўнутр агрэгату. Нягледзячы на апэратыўныя дзеяньні ратавальнікаў і мэдыкаў, выратаваць электрагазазварніка не атрымалася.

Праверку праводзіць Касьцюковіцкі раённы аддзел Сьледчага камітэту.

Гэта ўжо другі трагічны выпадак на вытворчасьці ў Беларусі за тыдзень. Раней СК паведамляў, што 9 лютага пры рамонце тэхнікі загінуў 41-гадовы рабочы аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Салігорскага раёну.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG