Як паведаміла выданьне «Наша ніва», ратаўнікі ў задымленым памяшканьні знайшлі гаспадара на падлозе каля канапы.
Мужчыну тэрмінова вынесьлі на вуліцу і перадалі мэдыкам, аднак выратаваць яго не ўдалося: праз паўгадзіны лекары канстатавалі сьмерць.
Агонь не пасьпеў зьнішчыць усю кватэру. Паводле папярэдняй вэрсіі, прычынай трагедыі магла стаць неасьцярожнасьць пры курэньні.
Хоць ратаўнікі не назвалі імя гаспадара, але з працаў зразумела, што загінулы — вядомы мастак-авангардыст Уладзімер Акулаў. Яму быў 71 год.
Пра сьмерць Акулава ў пажары напісала і мясцовая слуцкая прэса.
Уладзімер Акулаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Баранавічах, але большая частка яго жыцьця зьвязаная з Слуцкам.
Акулаў таксама жыў і працаваў у Менску, дзе стаў адным зь яскравых удзельнікаў групаў беларускага авангарду.
Творы мастака ёсьць у фондах Нацыянальнага цэнтру сучасных мастацтваў, іншых беларускіх музэяў, а таксама ў прыватных калекцыях ува ўсім сьвеце.
Форум