Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, яго даставілі ў Салігорскую цэнтральную раённую лякарню, але там ён памёр.
«Камісія расьсьледуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку», — адзначылі на прадпрыемстве.
Што папярэднічала
Апошні выпадак гібелі рабочага адбыўся 6 жніўня. Тады на рудніку 4 рудаўпраўленьня пры падключэньні электрычнага кабэлю да праходчага комплексу сьмяротную траўму атрымаў 29-гадовы электрасьлесар рамонту абсталяваньня Раман Тысевіч. Салігорскі раённы аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу паводле артыкулу 144 (прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці). Пакуль вынікі расьсьледаваньня не паведамлялі.
Як і ў цяперашнім выпадку, аб гібелі рабочага паведамілі на наступны дзень.
Якія інцыдэнты здараліся раней
Сёлета 11 чэрвеня на рудніку 3-га рудаўпраўленьня пры ўзьвядзеньні дзьвярной солебэтоннай перамычкі (гарызонт 620 м) адбылося яе разбурэньне. У выніку здарэньня сьмяротныя траўмы атрымаў 51-гадовы мацавальнік падземнага ўчастку вэнтыляцыі і сьвідравальна-выбуховых работ. Яшчэ два чалавекі атрымалі траўмы — 35-гадовы трактарыст участку і навучэнец Салігорскага горна-хімічнага каледжу, які праходзіў вучэбную практыку на рудніку.
Перад гэтым апошнім вядомым выпадкам гібелі рабочага на «Беларуськаліі» было здарэньне 26 лютага 2024 году. Пра яго таксама паведамілі на наступны дзень. Трагедыя здарылася на рудніку іншага рудаўпраўленьня — першага. Тады ў начную зьмену пры рамонтных работах на самаходным вагоне атрымаў сьмяротную траўму Аляксандар Шыбут.
Форум