Новы кіраўнік выведкі Лукашэнкі. Расейскія дроны ў Беларусі. Маск супраць Зяленскага. Відэанавіны 15 кастрычніка

Новы кіраўнік вайсковай выведкі Аляксей Хузяхметаў. Аляксандар Лукашэнка. Вядучая Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж

Расейскія дроны ізноў заляталі ў Беларусь, а Ўкраіна аднаўляе ўдары па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах. Як абмежаваньні Starlink паўплывалі на ўкраінскія баявыя апэрацыі?

Лукашэнка прызначыў кіраўніком вайсковай выведкі палкоўніка, якога падазраюць у датычнасьці да разгону пратэстаў у 2020 годзе. Чым будзе займацца Аляксей Хузяхметаў? Офіс пашпартнага цэнтру ў Вільні закрыўся. Што будзе з «пашпартам Новай Беларусі»? Анджэй Пачобут зноў зьбіраецца ў Беларусь. Ці стане ягоны візыт тэстам на пацяпленьне адносінаў Менску і Варшавы? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 15 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

00:00 Тэмы выпуску
00:48 Украіна адновіць удары па расейскіх НПЗ. Зяленскі: «З нас досыць!»
02:37 Новым кіраўнікам выведкі Лукашэнкі прызначылі спэца па разгонах і дывэрсіях
05:11 Што будзе з «пашпартам Новай Беларусі» пасьля закрыцьця пашпартнага цэнтру ў Вільні
07:58 Пачобут заявіў пра намер у вярнуцца ў Беларусь у сьнежні
09:34 Анонс чарговага выпуску праграмы «Архіпэляг БеЛАГ»
10:48 Створаная беларусамі праграма пра жаночае здароўе Flo атрымала стратэгічныя інвэстыцыі

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.