Стала вядома, чым будзе займацца пры Лукашэнку генэрал-маёр Павал Муравейка. Джон Коўл больш ня будзе спэцпасланьнікам Дональда Трампа па Беларусі. Але ён атрымае новую, больш шырокую пасаду. У школах Беларусі пачалі скарачаць настаўнікаў. Па якіх прадметах? Ціханоўскі гуртуе вакол сябе людзей, незадаволеных незалежнымі мэдыя. Прарасейскі латвійскі дэпутат, які раней уцёк у Беларусь, зьбіраўся сёньня вярнуцца. Але нешта пайшло ня так.
00:00 Падзеі 5 кастрычніка
00:31 Ці паўплывае зьмена статусу Коўла на вызваленьне палітвязьняў у Беларусі
02:28 Чым будзе займацца пры Лукашэнку генэрал-маёр Муравейка
03:16 У школах пачалі скарачаць настаўнікаў
03:59 Ціханоўскі гуртуе вакол сябе незадаволеных незалежнымі СМІ
06:34 90 гадоў таму нарадзіўся Вацлаў Гавэл, першы прэзыдэнт Чэхіі, прыхільнік беларускага дэмакратычнага руху
07:56 Прарасейскі латвійскі дэпутат прайграў выбары і ўцёк у Беларусь
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.
Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).
Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум