Пасьля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы МУС Латвіі прапанаваў дазволіць памежнікам прымяняць зброю для абароны мяжы ад агрэсіўных мігрантаў ці дывэрсантаў. Эўразьвяз выключыў зь беларускага санкцыйнага сьпісу расейскага бізнэсоўца Гуцэрыева і беларускага прадпрымальніка Шаўцова.
Беларускі далучыліся на сусьветнага флэшмобу супраць гвалту «I am Jane Doe». Згадаем чатырохгодзьдзе Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і раскажам, чаму беларуская касьмічная гераіня Марына Васілеўская зьнікла з публічнай прасторы. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 7 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
00:00 Тэмы выпуску 00:41 У Латвіі прапанавалі страляць на мяжы па агрэсіўных мігрантах і дывэрсантах зь Беларусі 03:01 Чаму Эўразьвяз выключыў з санкцыйнага сьпісу бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова 04:59 Чыноўнікам дазволяць не дэкляраваць даходы? 05:21 Сілавікоў увядуць у склад абласных выканкамаў і Менскага гарвыканкаму 05:59 Беларускі далучаюцца да сусьветнага флэшмобу супраць гвалту 07:39 Чатыры гады таму Алесю Бяляцкаму далі Нобэлеўскую прэмію міру 09:06 Першая беларуская касьмічная турыстка нарадзіла дачку