Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмены 1 кастрычніка. Калесьнікава пра Коўла. Чый Шагал? Відэанавіны 1 кастрычніка

ПіК Свабоды. Навіны 1 кастрычніка. Журналіст Леанід Парфёнаў, Мастак Марк Шагал. Вядучая Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж
ПіК Свабоды. Навіны 1 кастрычніка. Журналіст Леанід Парфёнаў, Мастак Марк Шагал. Вядучая Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж

Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе назвала Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў». Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка? «Невялікая адліга» зь Беларусьсю — што мае на ўвазе міністар замежных справаў Польшчы? Што стаіць за заявамі Масквы пра перамовы Беларусі і ЗША?

Чаму заява расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Шагала абурыла беларусаў? Што вядома пра гібель ураджэнкі Гомля ў Ізраіле? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 1 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.

00:00 Тэмы выпуску
00:32 Што мяняецца з 1 кастрычніка: новыя правілы і цэны
01:38 Каго Марыя Калесьнікава лічыць «выратавальнікам беларусаў»
03:24 У Польшчы заявілі пра «невялікую адлігу» зь Беларусьсю
05:17 Беларусь у перамовах з ЗША ўлічвае інтарэсы «саюзнай інтэграцыі з Расеяй»
06:36 Чым абурыў беларусаў Леанід Парфёнаў
08:45 Чаму Папа рымскі ніколі не наведаў Беларусь
10:01 У Ізраілі загінула ўраджэнка Гомлі Яніна Русінава

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG