Былы міністар прыродных рэсурсаў Беларусі Сяргей Масьляк. Будынак КДБ. Вядучая Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж.
Расейскія рэактыўныя дроны атакуюць Кіеў з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі. Як зрэагуе Зяленскі на парушэньне ўльтыматуму Лукашэнкам? Чаму сышоў у адстаўку дыплямат Андрэй Дапкюнас?
Што адбываецца за кратамі з былым міністрам прыродных рэсурсаў? Чаму Латвія ўзмацніла кантроль за беларускім збожжам? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 29 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
00:00 Тэмы выпуску 00:48 Лукашэнка парушыў ультыматум Зяленскага: рэтрансьлятары ў Беларусі працуюць на вайну 02:35 Беларусы скардзяцца, што дзяцей прымушаюць уступаць у БРСМ 03:19 Ад паважанага дыплямата да прапагандыста: адстаўка Андрэя Дапкюнаса 04:59 Былы міністар за кратамі дае паказаньні на калег: ужо больш за 20 затрыманьняў 06:12 У Латвіі амаль у тысячу разоў вырас транзыт збожжа зь Беларусі. Адкуль яно? 07:34 За што беларускага актывіста выдварылі з Грузіі
Форум