«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Як Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і зламаў сцэнар Лукашэнкі

Падкаст Архіпэляг БЕЛАГ-2. 3 частка. Мікола Статкевіч. Ілюстрацыйны каляж

Трэцяя частка другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная ўчынку Міколы Статкевіча, які зламаў сцэнар уладаў, калі адмовіўся пакінуць Беларусь пасьля вызваленьня, і стаў сымбалем нязломнасьці й ахвярнасьці.

Мікола Статкевіч, палітык:

«Беларускае грамадзтва зараз патрабуе прыкладаў годных паводзінаў людзей, якія займаюць выразна акрэсьленую палітычную, патрыятычную пазыцыю».

Сяргей Спарыш, былы палітвязень:

«Я бачыў яго выраз твару. Гэта быў выраз, я б сказаў, бэрсэрка. Баявы такі раж. Усьмешка такая. Бадзёрая паходка. Ён прайшоў міма аўтобусу хутка».

Яўген Вільскі, паплечнік Статкевіча:

«Мікалай Віктаравіч мне сказаў, што — выбачай, я прыняў рашэньне, што я застаюся ў Беларусі. Ніякі Лукашэнка ня будзе мне ўказваць, дзе я павінен знаходзіцца».

Аксана Колб, журналістка:

«У выніку ён проста сказаў, што дайце мне надыхацца гэтым паветрам, дайце паглядзець на неба, на ўсё. Ня трэба на мяне ціснуць, мяне шантажаваць».

Алесь Бяляцкі, былы палітвязень, нобэлеўскі ляўрэат:

«Тое, што ён зрабіў, паказвае, што ў яго вялікая моцная ўнутраная сіла, якая яму дазваляе несьці такую цяжкую ношу».

У першай частцы другога сэзону падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» мы расказалі пра новыя сьмерці палітвязьняў за кратамі ад лета 2024-га да цяперашняга часу.

Другая частка другага сэзону падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная дэпартацыям вызваленых палітвязьняў зь Беларусі ў чэрвені і верасьні 2025 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Архіпэляг БЕЛАГ-2». Свабода зь мехам на галаве: як палітвязьняў вывозілі зь Беларусі паводле ўгоды Лукашэнкі з ЗША

Як глядзець і слухаць

Другі сэзон «Архіпэлягу БЕЛАГ» можна глядзець на YouTube-канале Радыё Свабода. Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект таксама дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая пасуе менавіта вам.

Чароўная спасылка — націснуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Архіпэляг БЕЛАГ-2»: Турма, што забівае. Новыя сьмерці палітвязьняў за кратамі і пасьля вызваленьня

Пра што быў першы сэзон

У сямі частках першага сэзону «Архіпэлягу БЕЛАГ» мы прайшлі праз усе кругі карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі: затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатні арышт, «хімію», этапы, калёніі, турмы, сьмерці за кратамі і жыцьцё пад наглядам пасьля вызваленьня. Мы расказалі, як пабудаваны «Архіпэляг БЕЛАГ» знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць і на чый загад палітвязьняў катуюць і даводзяць да сьмерці. Падкаст таксама выйшаў па-расейску — у адаптацыі тэлеканалу «Настоящее время» і Расейскай службы Радыё Свабода.