Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл паведаміў агенцтву Reuters, што плянуе зноў наведаць краіну прыкладна празь месяц, спадзеючыся дамагчыся вызваленьня яшчэ сотняў зьняволеных.
16 верасьня кіраўніцтва Беларусі пагадзілася вызваліць 25 зьняволеных у абмен на далейшае зьмякчэньне амэрыканскіх санкцый, бо Вашынгтон заклікае Аляксандра Лукашэнку вызваліць праваабаронцаў, грамадзкіх дзеячаў і іншых асоб.
«Я спадзяюся, што будуць вызваленыя сотні. Ня ведаю. Гэта мае спадзяваньні», — сказаў Коўл наконт свайго наступнага візыту ў Менск.
«Я ўпэўнены, што мы даможамся вызваленьня значна большай колькасьці людзей».
Спэцпрадстаўнік Трампа заявіў, што ўсе палітычныя вязьні ў Беларусі могуць быць вызваленыя да канца году.
Ён таксама дадаў, што «прэзыдэнт Трамп вельмі задаволены гэтым».
На пытаньне, якія перашкоды яшчэ застаюцца на шляху ягонай дыпляматычнай працы, Коўл назваў войны ў Пэрсыдзкай затоцы і ва Ўкраіне.
«Паслухайце, калі б гэтых войнаў не было, мы б вызвалілі ўсіх ужо да наступнага аўторка. Але войны ўскладняюць працу нашага ўраду, ураду Беларусі і цяпер увогуле ўсіх у сьвеце», — сказаў ён.
Што папярэднічала
Беларусь і ЗША ўзгаднілі прамежкавую дамову, заявіў 16 верасьня журналістам спэцыяльны пасланьнік ЗША па Беларусі Джон Коўл, перадае афіцыйнае беларускае агенцтва БелТА.
«Мы ўзгаднілі прамежкавую дамоўленасьць», — заявіў Джон Коўл.
«У якасьці жэсту добрай волі Беларусь вызваліць 25 чалавек. Злучаныя Штаты ў сваю чаргу здымуць санкцыі з дзьвюх беларускіх кампаній — «Лакафарба» і «Беллеспаперапрам», — сказаў спэцпасланьнік ЗША.
Сярод вызваленых Дзьмітры Наважылаў, Андрэй Аляксандраў, Павал Белавус, Ірына Злобіна, Людміла Чэкіна, Яўген Юшкевіч, Яўген Бурло, Тацяна Кузіна, Яна Пінчук, Алесь Чумакоў, Кірыла Пазьняк, Сьвятлана Якубовіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пасьля перамоваў Коўла і Лукашэнкі вызвалілі 25 беларускіх палітвязьняў, 4 зь іх без пашпартоўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Каго вызвалілі ў выніку перамоваў Коўла з Лукашэнкам. Сабралі дэталіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Санкцыі скасоўваюць, а вызваляюць менш. Экспэрты пракамэнтавалі дамоўленасьці Лукашэнкі і КоўлаУсьмешкі, сьлёзы і абдымкі вызваленых палітвязьняў у Вільні. ФОТА