Як паведаміла выданьне Welt am Sonntag з спасылкай на канфідэнцыйныя дакумэнты, у дывэрсіі падазраюць двух чалавек — грамадзяніна Расеі Алега Ле, які адказваў за атаку дронам і быў зьвязаны з вайсковай выведкай Расеі, і Беларусі Андрэя Ка, які быў выканаўцам гэтай дывэрсіі, але нібыта «аднаразовым агентам».
Расеец уехаў у Нямеччыну праз Турэччыну, а потым вылецеў з Бэрліну ў Сэрбію і цяпер знаходзіцца ў Расеі. Папярэдне, ён змог вярнуцца ў Расею.
Беларус уехаў у шэнгенскую зону праз Латвію 28 ліпеня, прыблізна за тыдзень да інцыдэнту. Яго, паводле сьледзтва, нанялі для выкананьня гэтай дывэрсіі.
Сьледчыя сьцьвярджаюць, што дрон мог мець да 1,8 кіляграма выбуховага рэчыва, а ўлічваючы, што самалёт «Антонаў» быў запраўлены прыблізна 25 тысячамі літраў рэактыўнага паліва, выбух мог істотна пашкодзіць і аэрапорт. Выбухоўка была схаваная ўнутры бляшанкі, але яна не спрацавала, бо сарваўся дэтанатар.
Празь дзень пасьля спробы нападу супрацоўнікі паліцыі знайшлі каля аэрапорту канструкцыю, падобную на антэну, замацаваную скотчам на дрэве. Мяркуецца, што яе выкарыстоўвалі для кіраваньня бесьпілётнікамі.
На канструкцыі судмэдэксперты выявілі рэшткі пальчаткі са сьлядамі ДНК. Раней аналягічнае ДНК зафіксавалі ў Фінляндыі і Літве. Яны належалі Андрэю Ка, які меў судзімасьці ў гэтых краінах. У прыватнасьці, у Фінляндыі супраць яго выставілі некалькі абвінавачаньняў, у тым ліку, яму інкрымінуюць крадзеж.
У Польшчы мяркуюць, што беларус Андрэй Ка быў датычны да пажару ў горадзе Лодзь у 2024 годзе, які мясцовая пракуратура кваліфікавала як дывэрсію. Паводле польскіх пракурораў, доказы ў гэтай справе таксама паказваюць на расейскія сьляды. Беларуса, як і расейца, таксама не пасьпелі затрымаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Нямеччыне адбыўся інцыдэнт у паветры зь невядомым аб’ектам. У аэрапорце каля ўкраінскага самалёта знайшлі дронШто папярэднічала
Рух у аэрапорце Ляйпцыг-Гале спынялі ў ноч на 5 жніўня пасьля інцыдэнту грузавога самалёту з невядомым аб’ектам у паветры і выяўленьня дрону побач з украінскім грузавым самалётам.
Нямецкая паліцыя выкарыстоўвада для абясшкоджаньня дрону адмысловага робата.
Пазьней прадстаўнік нямецкага ўраду паведаміў, што самалёт, які сутыкнуўся зь невядомым аб’ектам у паветры, бясьпечна прызямліўся ў іншым аэрапорце. Паводле выданьня Bild, гэта быў грузавы самалётам DHL. Ён атрымаў нязначныя пашкоджаньні, але змог прызямліцца ў аэрапорце Гановэра.
Тады паліцыя не ўдакладняла, ці меў выяўлены дрон баявую частку.
Пасол Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў ня выключыў, што гэты інцыдэнт мае расейскі сьлед. «Хто яшчэ можа быць, апроч Расеі?», — сказаў ён.
Самалёт, каля якога знайшлі дрон, быў пафарбаваны ў жоўта-сінія колеры Ўкраіны. На ім быў надпіс «Будзь сьмелым, як Херсон».
Рэгулярны рух у аэрапорце Ляйпцыг-Гале аднавілі раніцай 5 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мужчыну зь Беларусі» падазраюць у датычнасьці да дывэрсіі ў аэрапорце ЛяйпцыгуЧаму гэта важна
Апошнім часам шэраг эўрапейскіх краін пэрыядычна сутыкаюцца з праблемамі для паветранай бясьпекі праз выяўленьне дронаў. Бесьпілётнікі неаднаразова выяўлялі над такімі адчувальнымі аб’ектамі, як аэрапорты, вайсковыя базы і прамысловыя прадпрыемствы.
Улады Нямеччыны заяўлялі, што падазраюць Расею ў арганізацыі большасьці такіх інцыдэнтаў у межах сваёй кампаніі па сабатажы, шпіянажы і дэзынфармацыі.
У ліпені 2024 году ў аэрапорце Ляйпцыга загарэлася пасылка перш, чым яе пасьпелі загрузіць на грузавы самалёт DHL. Гэта было часткай таго, што службы бясьпекі расцанілі як меркаваны падпал, зьвязаны з Масквой, змову па сабатажы.
Расея адмаўляе сваю датычнасьць да такіх інцыдэнтаў.