Салют для Статкевіча. Сонечнае зацьменьне ў Беларусі. Тунэль на мяжы. Навіны 12 жніўня

ПіК Свабоды 12 жніўня. Палітык Мікола Статкевіч. Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж

Міколу Статкевічу сёньня 70 гадоў. Згадаем, як палітвязьня віншавалі з народзінамі за кратамі — салютамі ля Магілёўскай турмы і акцыяй «Неба для Статкевіча».

Памёр легендарны трэнэр беларускіх фрыстайлістаў Мікалай Казека, якога адхілілі ад працы за пазыцыю ў 2020 годзе. У Латвіі пасьля выяўленьня тунэлю на мяжы зь Беларусьсю пачалі апэрацыю «Пярэварацень». А ў Эўропе сёньня назіраюць адно з самых відовішчных сонечных зацьменьняў за апошнія 25 гадоў. Што ўбачаць беларусы? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь — галоўныя навіны 12 жніўня.

00:00 70 гадоў Міколу Статкевічу
02:00 Ня стала легендарнага трэнэра фрыстайлістаў Мікалая Казекі
03:20 Знаёмімся: прадстаўнік Украіны ў сувязях зь беларускімі дэмсіламі Яраслаў Чарнагор
05:05 Вольга Зазулінская ўзначаліла Місію дэмсілаў Беларусі ва Ўкраіне
06:20 Мігранты капаюць тунэлі пад мяжой Беларусі з Латвіяй
07:30 Скандальны выпадак з парадзіхай у менскім шпіталі
09:05 У Эўропе можна будзе назіраць поўнае сонечнае зацьменьне


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Аляксандар Мілінкевіч: палітык, які мог зьмяніць Беларусь. Спэцвыпуск «ПіКа Свабоды»