У Магілёўскай вобласьці маштабны лясны пажар. Для яго тушэньня выклікалі дапамогу з трох раёнаў

Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве лясной гаспадаркі паведамілі аб маштабным лясным пажары ў Касьцюковіцкім лясгасе Магілёўскай вобласьці.

«На дапамогу калегам прыехалі лесапажарныя брыгады з Краснапольскага, Клімавіцкага і Чэрыкаўскага лясгасаў. Усяго агонь ліквідуюць больш за 70 супрацоўнікаў лясной гаспадаркі, а таксама спэцыяльная тэхніка», — адзначаецца ў паведамленьні ведамства.

У міністэрстве ўдакладнілі, што пажар заўважылі ў нядзелю, 2 жніўня. Прычынаў узгараньня пакуль не агучылі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі 1 жніўня зафіксавалі новы тэмпэратурны рэкорд. Выйшлі тры «чырвоныя» папярэджаньні аб сьпякоце

Чаму гэта важна

Сёлета лясныя пажары ў Эўропе набылі катастрафічныя маштабы, а агульныя эканамічныя страты ад агню і анамальнай сьпякоты ўжо перавысілі 3 мільярды эўра. Праз экстрэмальныя тэмпэратуры і моцны вецер у краінах Эўразьвязу эвакуавалі больш за 330 тысяч чалавек, а сукупная плошча згарэлых лясоў у Эўропе перасягнула 434 тысячы гектараў (што супастаўна з плошчай Люксэмбургу).

Ад лясных пажараў найбольш цярпяць Францыя, Грэцыя, Партугалія і Гішпанія.

Лясныя пажары зьнішчаюць каштоўную драўніну і згубна ўплываюць на аднаўленьне яе рэсурсаў. Пазбаўляючы глебу расьліннага покрыва, яны прыводзяць да сур’ёзнага і доўгачасовага пагаршэньня стану вадазборных басэйнаў, зьніжаюць рэкрэацыйную і навуковую каштоўнасьць ляндшафтаў.

У краінах Міжземнамор’я ў выніку лясных пажараў зьнішчаныя жылыя дамы, рэстараны, кэмпінгі і лініі электраперадач.

Праз экстрэмальную сьпякоту крытычна абмялеў Дунай. У Вугоршчыне з гэтай прычыны ўпершыню за 44 гады часова спынілі атамную станцыю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Праз беспрэцэдэнтныя лясныя пажары ў Францыі і Гішпаніі эвакуявалі больш за 250 тысяч чалавекУ Гішпаніі ад лясных пажараў загінулі 12 чалавек. У Эўропе расьце працягласьць анамальнай сьпёкіВа Ўкраіне лякалізавалі пажары на памежжы зь Беларусьсю. Найбольш складана было на замінаваных участкахУ Слоніме ў час надзвычайнай сьпякоты закрыюць возера ад людзей і высякуць вакол яго дрэвыТарантулы, шакалы і ўласны вінаград. Як глябальнае пацяпленьне можа зьмяніць Беларусь