Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі ад лясных пажараў загінулі 12 чалавек. У Эўропе расьце працягласьць анамальнай сьпёкі

Лясныя пажары ў Альмэрыі (Гішпанія), 10 ліпеня 2026 году
Лясныя пажары ў Альмэрыі (Гішпанія), 10 ліпеня 2026 году

Пажар у Альмэрыю прыйшоў з Францыі, дзе на гэтым тыдні праз пашырэньне агню ўлады мусілі эвакуаваць больш за 10 000 чалавек з двух дзясяткаў невялікіх гарадоў і вёсак паблізу гішпанскай мяжы.

У правінцыі Альмэрыя на поўдні Гішпаніі ідуць беспрэцэдэнтныя лясныя пажары, у выніку якіх загінулі 12 чалавек.

Як паведаміла агенцтва Reuters з спасылкай на Агенцтва надзвычайных сытуацыяў Андалюсіі (паўднёвы рэгіён Гішпаніі), у тушэньні бяруць удзел 150 пажарнікаў.

Міністар аховы здароўя Антоніё Санс назваў пажар «найбольш разбуральным на сёньняшні дзень у рэгіёне» і ахарактарызаваў сытуацыю як «беспрэцэдэнтную трагедыю».

Што папярэднічала і чаму гэта важна

Праз сьпёку ў траўні і чэрвені ў Заходняй Эўропе засуха ахапіла велізарныя тэрыторыі, што зрабіла іх асабліва ўразьлівымі да лясных пажараў.

Дасьледнікі адзначаюць, што сёлетняя сьпёка — адна з самых моцных і пашыраных за ўсю гісторыю назіраньняў. Паводле іх аналізу, падобныя хвалі цяпла амаль немагчымыя без уплыву кліматычных зьменаў, выкліканых выкідамі парніковых газаў.

Асноўныя прычыны гэтага, паводле навукоўцаў: глябальнае пацяпленьне праз спальваньне выкапнёвага паліва; перасушаныя глебы, якія ўзмацняюць награваньне паветра; зьмены ў атмасфэрнай цыркуляцыі, якія «завешваюць» гарачае паветра над Эўропай; памяншэньне воблачнасьці і ахаладжальнага эфэкту аэразоляў.

Паводле Ўсясьветнай мэтэаралягічнай арганізацыі, сярэдняя тэмпэратура ў Эўропе падымаецца ўдвая хутчэй за сярэдні паказьнік у сьвеце, што робіць працяглыя пэрыяды сьпёкі ўсё больш імавернымі.

Небясьпека цяпер ідзе ня толькі ад максымальных тэмпэратураў, але і ад высокай начной тэмпэратуры (арганізм не пасьпявае астываць), павышанай вільготнасьці, перагрузкі мэдычных установаў і транспарту.

Навукоўцы папярэджваюць, што хвалі сьпёкі будуць часьцейшымі і даўжэйшымі, тэмпэратурныя рэкорды будуць абнаўляцца рэгулярна, цяперашнія экстрэмальныя ўмовы могуць стаць «новай нормай» у Эўропе.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG