УладыФранцыі і Гішпаніі паведамілі 25 ліпеня, што лясныя пажары, якія выйшлі з-пад кантролю ў Францыі і Гішпаніі, прывялі да эвакуацыі соцень тысяч чалавек, піша AFP.
Урад Францыі заявіў, што з-за лясных пажараў каля Бардо на паўднёвым захадзе Францыі эвакуявалі 197 000 чалавек. Міністэрства ўнутраных спраў Гішпаніі паведаміла, што зь вёсак на захад ад Мадрыда эвакуявалі ў агульнай колькасьці 70 000 чалавек. Агулам гэта больш за 250 000 чалавек.
Абедзьве краіны сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнымі пажарамі, якія распаўсюджваюцца бескантрольна, нягледзячы на намаганьні соцень пажарных пры падтрымцы самалётаў, якія скідаюць ваду.
Міністар унутраных спраў Францыі заявіў, што ў лясных пажарах, якія бушуюць па ўсёй краіне, згарэлі амаль 98 000 гектараў, ён назваўшы агульную колькасьць пажараў «гістарычным рэкордам».
Шэраг пажараў яшчэ не ўзялі пад кантроль, асабліва буйныя пажары працягваюцца ў паўднёва-заходніх дэпартамэнтах Францыі.
Форум