Лукашэнка вярнуў у палітыку Надзею Каткавец, якая апошнія 9 гадоў не працавала ў дзяржаўных структурах

Надзея Каткавец, 8 ліпеня 2026 году

Надзея Каткавец стала памочніцай Аляксандра Лукашэнкі — інспэктарам па Магілёўскай вобласьці.

«Надзея Мікалаеўна, я вас ведаю даўно. Вы чалавек актыўны. Напэўна, большага досьведу няма ні ў каго за сталом. Усё будзе залежаць ад таго, наколькі вы і далей будзеце такім актыўным чалавекам. Як вы бачыце, засядзецца на месцы недзе там я вам ня даў», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, прызначаючы яе сваім памочнікам.

Новым памочнікам Лукашэнкі, інспэктарам у Гомельскай вобласьці стаў Юры Валяваты, які дагэтуль працаваў першым намесьнікам старшыні Горадзенскага аблвыканкаму.

«Хачу ўсіх памочнікаў папярэдзіць. Карысна гэта пачуць і старшыням райвыканкамаў. Я не хачу ніякіх канфліктаў паміж памочнікам і губэрнатарам. І тыя, і тыя — мае дзеці, вобразна кажучы», — сказаў Лукашэнка.

Апошні раз у публічнай прасторы імя Каткавец згадвалі ў 2018 годзе, калі пасьля звальненьня з кіраўніцтва справамі прэзыдэнта яе прызначылі намесьніцай дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналягічнай карпарацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Надзею Каткавец прызначылі ў кіраўніцтва беларуска-кіргізскай біятэхналягічнай кампаніі, — Tut.by

Чым вядомая Надзея Каткавец

Надзея Каткавец з 1987 па 1995 год працавала галоўным эканамістам, старшынёй каапэратыву саўгаса «Гарадзец» у Шклоўскім раёне, якім кіраваў Лукашэнка да абраньня дэпутатам парлямэнту.

З 2003 году яна працавала на пасадах намесьніка і першага намесьніка міністра сельскай гаспадаркі.

У 2012 годзе Надзея Каткавец была дырэктарам Дэпартамэнту аграпрамысловага комплексу Эўразійскай эканамічнай камісіі.

У ліпені 2013 году Аляксандар Лукашэнка прызначыў яе намесьніцай кіраўніка спраў прэзыдэнта. У той час кіраўніцтва справамі ачольваў Віктар Шэйман. Праз чатыры гады — у верасьні 2017 году — Лукашэнка звольніў яе і з кіраўніцтва справамі.

Праз год стала вядома, што яна працуе намесьніцай дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналягічнай карпарацыі, пятай часткай якой валодаў Асылбек Саліеў — пляменьнік зрынутага прэзыдэнта Кыргызстану Курманбека Бакіева (ён хаваецца ў Беларусі).

Паводле інфармацыі выданьня «Люстэрка», пасьля 2023 году яна нібыта сышла на пэнсію.

У публічнай прасторы Надзея Каткавец запомнілася выказваньнямі пра «хаацічаскі складзеныя цэны» і «як зь цялушкі зрабіць карову».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка звольніў Надзею Каткавец з пасады намесьніка кіраўніка справамі прэзыдэнтаКаткавец стала намесьніцай ШэйманаСідорскі і Каткавец атрымліваюць заробкі расейскіх міністраўНадзея Каткавец — пра птушкафабрыкі