Каткавец была прызначаная намесьнікам кіраўніка справамі прэзыдэнта ў ліпені 2013 года. На гэтую працу яна перайшла з пасады дырэктара дэпартамэнта аграпрамысловага комплексу Эўразійскай эканамічнай камісіі, на якую была прызначаная ў красавіку 2012 года. Да гэтага на працягу васьмі гадоў працавала на пасадзе першага намесьніка міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі.
У публічнай сфэры запомнілася перш за ўсё фразай пра «хаатычна складзеныя цэны».