Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзею Каткавец прызначылі ў кіраўніцтва беларуска-кіргізскай біятэхналягічнай кампаніі, — Tut.by


Надзея Каткавец, архіўнае фота

Былая намесьніца кіраўніка справамі Аляксандра Лукашэнкі Надзея Каткавец у канцы 2017 году была прызначаная намесьніцай дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналягічнай карпарацыі, сьцьвярджае Tut.by.

З пасады намесьніцы Віктара Шэймана Надзею Каткавец звольнілі без тлумачэньня прычынаў у верасьні мінулага году пасьля 4 год працы. Да таго яна ад 2003 году была намесьніцай і першай намесьніцай міністра сельскай гаспадаркі, дырэктарам аграпрамысловага дэпартамэнту Эўразійскай эканамічнай камісіі.

У публічнай прасторы яна запомнілася выказваньнямі пра «хаатичэски сложные цены» і іншымі незвычайнымі выступамі.


БНБК узначальвае (паводле зьвестак на сярэдзіну 2017 году) былы фінансавы дырэктар Фонду разьвіцьця Кіргізстану Рыфат Уцюшаў, якога зьвязвалі зь сям’ёй былога прэзыдэнта Кіргізстана Курманбека Бакіева. Рашэньне аб будаўніцтве БНБК аграпрамысловага комплексу пад Рудзенскам ухваліў у 2016 годзе Аляксандар Лукашэнка, а нядаўна ўрад Беларусі ўзяў у кітайскіх банкаў крэдыт на 628 млн даляраў на рэалізацыю праекту пад Менскам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG