У Беларусі заявілі, што ўкаранілі штучны інтэлект у вайсковую тэхніку. А дзе яшчэ

Так выглядае аўтаматызаваны пункт кіраваньня «Рось» са штучны інтэлектам

У Дзяржаўным вайскова-прамысловым камітэце прадэманстравалі новую сыстэму выяўленьня бесьпілётнікаў.

У Дзяржаўным вайскова-прамысловым камітэце Беларусі паведамілі аб укараненьні штучнага інтэлекту (ШІ) ў аўтаматызаваны пункт кіраваньня «Рось», які зможа выяўляць бесьпілётнікі, прагназаваць іх маршрут і выбіраць найбольш эфэктыўныя спосабы супрацьдзеяньня.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, ААТ «КБ Радар» завяршае распрацоўку адпаведнага аўтаматызаванага комплексу.

«Навінка прызначаная для аўтаматызаванага і неаўтаматызаванага кіраваньня сродкамі радыёманіторынгу і радыёпрыгнечаньня каналаў сувязі, перадачы зьвестак і спадарожнікавай навігацыі», — паведамілі ў ведамстве.

Пры дапамозе тэхналёгій штучнага інтэлекту гэты пункт можа выяўляць крыніцы радыёвыпраменьваньняў і пралічваць разьвіцьцё радыёэлектроннай абстаноўкі, аўтаматычна выбіраючы рэжымы падаўленьня бяз шкоды для сваіх каналаў сувязі.

«Комплекс у рэальным часе падладжваецца пад любыя зьмены радыёэлектроннай абстаноўкі, аптымальна разьмяркоўваючы нагрузку на каналы радыёпрыгнечаньня», — паведамілі ў камітэце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

За апошнія два дні сама меней 10 расейскіх дронаў заляцелі ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі

У школах уводзяць факультатыў па штучным інтэлекце

У Міністэрстве адукацыі Беларусі паведамілі, што з наступнага навучальнага году для вучняў 8–11 клясаў уводзяць факультатыў «Прыкладныя тэхналёгіі штучнага інтэлекту».

Як вынікае з зацьверджанай праграмы, школьнікі будуць вывучаць прынцыпы работы сучасных ШІ-сэрвісаў і генэратыўных мадэляў, выкарыстаньне штучнага інтэлекту для аналізу зьвестак, стварэньня кантэнту і апрацоўкі інфармацыі, этычныя нормы і правілы бясьпекі пры працы з ШІ і гэтак далей.

У Міністэрстве адукацыі адзначылі, што неўзабаве праграмы такіх факультатыўных занятак апублікуюць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці варта карыстацца штучным інтэлектам пры пошуку працы? Спыталі ў рэкрутэра ІТ-кампаніі і ў тых, хто спрабаваў такім чынам уладкавацца

Дзе яшчэ выкарыстоўваюць штучны інтэлект

У жніўні 2025 году стала вядома, што сама меней на двух газавых прадпрыемствах пачала працаваць робат-асыстэнтка Алена, створаная пры дапамозе штучнага інтэлекту.

У кастрычніку паведамілі, што ў Менску рынкавы кошт кватэраў будзе ацэньваць штучны інтэлект.

Перад гэтым, у красавіку 2025-га, разьвіцьцё штучнага інтэлекту ўключылі ў прыярытэтныя кірункі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасьці ў Беларусі на 2026–2030 гады.

Сёлета ў красавіку раённае выданьне «Крычаўскае жыцьцё» паведаміла аб залучэньні ў яго працу журналіста, створанага пры дапамозе штучнага інтэлекту, а ў дарожным прадпрыемстве «Белдарсувязь» аб стварэньні з выкарыстаньнем ШІ сыстэмы папярэджаньня аварыяў з удзелам дзікіх жывёлаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі пры дапамозе штучнага інтэлекту стварылі сыстэму папярэджаньня аварыяў з удзелам дзікіх жывёлаўУ Беларусі ў раёнцы будзе «працаваць» першы журналіст, створаны штучным інтэлектам. Што ён будзе рабіцьУ Акадэміі навук высьвятлялі, ці можна размаўляць па-беларуску з штучным інтэлектам«Можа, так і трэба». Як штучны інтэлект замяняе «жывы» кантэнт у сацыяльных сетках