Лукашэнка сказаў, што Беларусь ня мае праблем з рэалізацыяй угнаеньняў. Што ня так з гэтай заявай

Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь працягвае пастаўляць мінэральныя ўгнаеньня на зьнешнія рынкі насуперак уведзеным міжнародным санкцыям.

ы прыставаліся да іх (санкцый. — РС), і ў нас сёньня лішніх мінэральных угнаеньняў няма. Усё, што мы некалі пастаўлялі, і нават больш, — па цэнах, і па аб’ёмах — мы прадаём на міжнародных ранках», — працытавала Аляксандра Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Гэтае выказваньне прагучала на ягонай сустрэчы 18 траўня з губэрнатарам Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі Дзянісам Пасьлерам. Аляксандар Лукашэнка сказаў, што Беларусь пры неабходнасьці можа дапамагчы гэтаму рэгіёну з мінэральнымі ўгнаеньнямі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Літве і Эўропе варта таргавацца з Трампам наконт транзыту беларускіх угнаеньняў, — палітоляг Пянькоўскі

Што папярэднічала

Аляксандар Лукашэнка з пачатку дыялёгу з ЗША неаднаразова абмяркоўваў тэму скасаваньня санкцый на пастаўкі беларускіх мінэральных угнаеньняў, у тым ліку праз марскі порт у Літве.

У 2022 годзе Літва спыніла транзыт праз сваю тэрыторыю прадукцыі «Беларуськалію», другога па велічыні ў сьвеце вытворцы сельскагаспадарчых угнаеньняў, пасьля таго, як дзяржаўная беларуская кампанія трапіла пад санкцыі ЗША ў адказ на рэпрэсіі, якія адбыліся пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў.

Беларусь выкарыстоўвала Клайпедзкі порт Літвы для экспарту калію, які зьяўляецца буйной крыніцай прыбытку для краіны. Угнаеньні куплялі многія дзяржавы сьвету, у тым ліку такія буйныя як Індыя, Кітай і Бразылія.

Эўрапейскі зьвяз увёў санкцыі супраць беларускага калію ў 2022 годзе ў адказ на дапамогу Лукашэнкі Расеі пры ўварваньні ва Ўкраіну.

ЗША скасавалі санкцыі на беларускі калій сёлета ў сакавіку, калі Беларусь вызваліла 250 зьняволеных у рамках пагадненьня, падпісанага пры пасярэдніцтве ЗША. Але эўрапейскія санкцыі дзейнічаюць да лютага 2027 году і могуць быць прадоўжаныя.

У сакавіку пасланец прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Беларусі Джон Коўл заявіў літоўскаму нацыянальнаму вяшчальніку LRT, што аднаўленьне экспарту калійных угнаеньняў празь Літву будзе выгадным для Злучаных Штатаў. Літоўскія ўлады доўга адмаўлялі які-кольвечы ціск з боку амэрыканцаў у гэтай справе.

15 траўня стала вядома, што міністар замежных справаў Літвы непублічна прызнаў ціск ЗША ў справе транзыту беларускіх угнаеньняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Міністар замежных справаў Літвы непублічна прызнаў ціск ЗША ў справе транзыту беларускіх угнаеньняў, прэзыдэнт заявіў, што ціску няма

Цяпер экспарт беларускіх угнаеньняў цалкам залежыць ад Расеі і яе магчымасьцяў. У той жа час сама меней два з марскіх партоў, якія працуюць пераважна зь беларускай прадукцыяй істотна пацярпелі ад украінскіх удараў. Апроч таго, праз супольную амэрыкана-ізраільскую апэрацыю ў Іране заблякаваныя адзін з галоўных гандлёвых марскіх шляхоў — Армуская пратока.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У порце Усьць-Луга, празь які Беларусь экспартуе сваю прадукцыю, пасьля атак Украіны застаюцца асяродкі пажараў Беларусь з пачатку 2026 году павялічыла перавалку праз расейскія порты на 11%. Асноўны экспарт — праз Расею