Зьявілася першае відэа з Анджэем Пачобутам на волі

Польскі журналіст Барташ Веліньскі (зьлева) і вызвалены Анджэй Пачобут, журналіст і актывіст польскай меншасьці ў Беларусі. 28 красавіка 2026

Барташ Веліньскі, карэспандэнт «Газэты выборчай», дзе Анджэй Пачобут раней працаваў, папрасіў яго зьвярнуцца да чытачоў выданьня.

«Ëсьць рэчы трывалыя і ёсьць людзі трывалыя. І я зычу ўсім, каб вы былі трывалыя ў тым, што робіце і ў што верыце», — сказаў Пачобут, які цяпер праходзіць мэдычны агляд у Варшаве.

На пытаньне, як ён сам пачуваецца, Пачобут адказаў:

«Ну, дай Божа. Лекары кажуць, што неяк трымаюся. Лепей, чым я меркаваў».

Журналіст і актывіст польскай меншасьці з Горадні Анджэй Пачобут быў арыштаваны вясной 2021 году, а ў лютым 2023 году асуджаны на 8 гадоў калёніі строгага рэжыму.

Яго ўдалося вызваліць з турмы толькі 28 красавіка 2026 году ў рамках абмену зьняволенымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Эўразьвяз павітаў вызваленьне Пачобута і заклікаў адпусьціць іншых палітвязьняўУнікальны вязень. Што вызваленьне Пачобута мяняе ў Беларусі і ў міжнароднай гульніСтала вядома, каго вызвалілі разам з Пачобутам, а каго перадалі ўладам Беларусі Яго абвінавачвалі ў стварэньні выведнай сеткі КДБ у Эўропе. Расказваем, каго абмянялі на Пачобута