Грамадзянка Беларусі Іна Кардаш будзе знаходзіцца пад вартай сама меней да 14 чэрвеня.
Як стала вядома Свабодзе ад інфармаваных крыніц, адпаведнае рашэньне нядаўна ўхваліў суд. Як і раней, Кардаш будзе знаходзіцца ў Кіеўскім сьледчым ізалятары, на ўмовы ўтрыманьня ў якім яна ня раз скардзілася.
У выпадку перадачы справы для зьмястоўнага разгляду ў суд яе будуць надалей трымаць пад вартай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Новае ў справе Іны Кардаш: зноў падоўжылі тэрмін расьсьледаваньня, накіравалі праверку ў СІЗАШто папярэднічала
Іну Кардаш затрымалі сёлета 21 студзеня і выставілі ёй падазрэньні ў шпіянажы паводле ч. 1 артыкулу 114 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (перадача або збор іншаземцам з мэтай перадачы іншаземнай дзяржаве, іншаземнай арганізацыі або іх прадстаўнікам зьвестак, якія ёсьць дзяржаўнай таямніцай).
На момант затрыманьня Іна Кардаш ужо працавала ў Каардынацыйным штабе ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны. Паводле сьледзтва, яна кантактавала з КДБ праз грамадзяніна Беларусі, які «ўсьвядомлена для яе ажыцьцяўляў канфідэнцыйную супрацу з спэцслужбамі Беларусі».
20 красавіка стала вядома, што суд арыштаваў кватэру Іну Кардаш, каб забясьпечыць вядзеньне крымінальнай справы.