Як стала вядома Свабодзе з крыніц у праваахоўных органах Украіны, Іну Кардаш утрымліваюць у Кіеўскім сьледчым ізалятары.
Беларуска нібыта скардзілася на ненаданьне ёй мэдычнай дапамогі, а таксама на ўмовы трыманьня. Яе адвакатка адмовілася паведаміць дэталі і ад іншых камэнтароў «бяз згоды сваёй кліенткі».
Судзьдзя пры разглядзе хадайніцтва сьледзтва аб прадоўжаньні арышту абавязаў кіраўніцтва сьледчага ізалятару забясьпечыць выкананьне правоў Іны Кардаш на атрыманьне належнай мэдычнай дапамогі, а таксама належныя ўмовы ўтрыманьня.
Справу, якую завялі супраць беларускі 16 ліпеня 2025 году, расьсьледуе Галоўнае сьледчае ўпраўленьне Службы бясьпекі Ўкраіны.
Форум