Паводле ўладаў Екацярынбургу, там пашкоджаны шматпавярховы жылы дом. Па мэдычную дапамогу зьвярнуліся шэсьць чалавек, каля 50 жыхароў эвакуявалі.
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што многія не атрымалі своечасовых папярэджаньняў пра небясьпеку дронаў — апавяшчэньні прыйшлі ўжо пасьля атакі або не прыйшлі зусім.
Акрамя таго, дроны атакавалі і Чалябінскую вобласьць. Такі маршрут меўся праходзіць праз Белгарадзкую, Варонескую, Саратаўскую, Самарскую, Арэнбурскую вобласьці і Башкартастан. Паводле паведамленьняў, выбухі чулі ў раёне мэталюргічнага камбінату ў Чалябінску (каля 2000 км ад Украіны). Улады заяўляюць, што ахвяраў і сур’ёзных разбурэньняў няма.
У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі пра 127 нібыта зьбітых дронаў за ноч. У шэрагу гарадоў часова абмяжоўвалі працу аэрапортаў.
У сваю чаргу расейскія войскі атакавалі восем рэгіёнаў Украіны, у тым ліку Адэскую, Чарнігаўскую і Харкаўскую вобласьці. У Дняпры часткова разбураны жылы дом — загінулі як мінімум чатыры чалавекі, як найменш 20 параненыя. Паводле ўкраінскіх уладаў, усяго пацярпелі больш за 30 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.