Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўдарыла па заводзе ў расейскім Таганрогу. Там робяць бесьпілётнікі

Расейскі бесьпілётнік «Орион», ілюстрацыйнае фота
Расейскі бесьпілётнік «Орион», ілюстрацыйнае фота

У ноч на 19 красавіка ўкраінскае войска нанесла ўдар ракетамі і дронамі па Растоўскай вобласьці, паведаміў кіраўнік гэтага расейскага рэгіёну Юрый Слюсар. Паводле яго, у Таганрогу тры чалавекі атрымалі раненьні.

«Падчас нанясеньня ракетнага ўдару па Таганрогу пацярпела камэрцыйная інфраструктура. Узьнік пажар на тэрыторыі складзкіх памяшканьняў», — напісаў Слюсар у сваім тэлеграм-канале.

Паводле расейскага выданьня ASTRA, гаворка ідзе аб прадпрыемстве «Атлант Аэро», дзе вырабляюць і распрацоўваюць бесьпілётнікі.

Генэральны штаб Узброеных сілаў Украіны пацьвердзіў атаку на «Атлант Аэро». У паведамленьні гаворыцца, што гэты завод «ажыцьцяўляе поўны цыкль праектаваньня, вытворчасьці і выпрабаваньні ўдарна-разьведвальных БПЛА тыпу „Молния“, а таксама камплектуючых да БПЛА „Орион“».

Ваенна-марскія сілы Ўкраіны ўдакладнілі, што ўдар па вытворчым корпусе заводу «Атлант Аэро» быў нанесены ракетамі «Нептун».

Гэтае прадпрыемства ўжо падвяргалася атакам у студзені і сакавіку 2026 года.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG