Трамп заявіў, што ізраільска-лібанскае спыненьне агню падоўжылі на тры тыдні

Дональд Трамп

Гэта адбылося нягледзячы на эскаляцыю канфлікту.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што спыненьне агню паміж Ізраілем і Лібанам будзе падоўжанае на тры тыдні пасьля яго сустрэчы з амбасадарамі дзьвюх краін, нягледзячы на ўзнаўленьне баявых дзеяньняў на ізраільска-лібанскай мяжы.

«Сустрэча прайшла вельмі добра!», — напісаў Трамп на Truth Social 23 красавіка.

«Злучаныя Штаты будуць супрацоўнічаць з Лібанам, каб дапамагчы яму абараніцца ад „Хезбалы“. Спыненьне агню паміж Ізраілем і Ліванам будзе падоўжана на тры тыдні», — дадаў ён. Перамір’е павінна было скончыцца 26 красавіка.

«Хезбала», якую падтрымлівае Іран — адначасова баявая групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібана, лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй Злучанымі Штатамі, у той час як ЭЗ унёс у чорны сьпіс толькі яе ўзброенае крыло. Лібанскі ўрад не зьяўляецца актыўным удзельнікам канфлікту і паабяцаў раззброіць «Хезбалу».

Трамп заявіў, што з нецярпеньнем чакае «ў бліжэйшай будучыні» сустрэчы з прэмʼер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньягу з прэзыдэнтам Лібану Джозэфам Аунам. Па словах прэзыдэнта ЗША, Трамп, віцэ-прэзыдэнт Дж. Д. Вэнс і дзяржаўны сакратар Марка Рубіё, а таксама амбасадары ЗША ў Ізраілі і Лібане былі сярод тых, хто сустрэўся з «высокапастаўленымі прадстаўнікамі» Ізраілю і Лібану.

Амбасадар Лібану ў ЗША Нада Хамадэ Моавад і амбасадар Ізраілю ў ЗША Ехіель Лейтэр прадстаўлялі свае краіны на перамовах. Гэтыя заявы прагучалі тады, калі паблізу ізраільска-лібанскай мяжы абодва бакі адкрылі агонь адзін па аднаму пасьля абвінавачваньняў у парушэньні ўжо існуючага 10-дзённага перамірʼя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ізраільскія вайскоўцы вярнулі на месца статую Ісуса, разьбітую жаўнерам на поўдні ЛібануІран адкрыў Армускую пратоку. Трамп заявіў, што блякада іранскіх партоў працягнецца да заключэньня ўгодыТрамп: Ізраіль і Лібан дамовіліся пра 10-дзённае спыненьне агнюІзраіль працягнуў удары па Лібане ў адказ на ракетныя атакі «Хэзбалы»Чаму дзеля лібанскай «Хэзбалы» Іран гатовы адмовіцца нават ад мірнага пагадненьня