Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія вайскоўцы вярнулі на месца статую Ісуса, разьбітую жаўнерам на поўдні Лібану

Адноўленая статуя Ісуса Хрста на крыжы ў паўднёвым Лібане
Адноўленая статуя Ісуса Хрста на крыжы ў паўднёвым Лібане

Кіраўніцтва Ізраілю раней папрасіла прабачэньняў перад хрысьціянскімі вернікамі за ганебныя паводзіны свайго вайскоўца.

У афіцыйным паведамленьні Армія абароны Ізраілю напісала, што статую Ісуса Хрыста замянілі і вярнулі на месца «ў поўнай каардынацыі зь мясцовай супольнасьцю.

Здарэньне, якое абурыла хрысьціянаў ва ўсім сьвеце, адбылося ў мясцовасьці Дэбэль на поўдні Лібану. Тады ізраільскі жаўнер зьбіў з крыжа і пачаў разьбіваць молатам статую Ісуса Хрыста, Бога-сына, якога шануюць хрысьціяне.

Пашкоджаную статую замянілі жаўнеры Арміі абароны Ізраілю. Там паведамілі, што Паўночнае камандаваньне працавала над каардынацыяй замены статуі з моманту атрыманьня паведамленьня пра здарэньне.

Армія абароны Ізраілю выказала «глыбокае шкадаваньне» з нагоды здарэньня і паведаміла, што «робіць усё магчымае, каб гэта не паўтарылася ў будучыні».

Ізраіль працягвае баявую апэрацыю на поўдні Лібану. Раней улады краіны правялі перамовы з урадам Лібану. У Тэль-Авіве заяўляюць, што вядуць змаганьне супраць «Хэзбалы» — праіранскай вайсковай арганізацыі, якая ставіць на мэце зьнішчэньне Дзяржавы Ізраіль.

«Хэзбала» — баявая групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану. ЗША лічаць яе тэрарыстычнай арганізацыяй, хоць Эўразьвяз унёс у чорны сьпіс толькі яе ўзброенае крыло.

16 красавіка стала вядома, што Ізраіль і Іран дамовіліся на 10-дзённае спыненьне агню.

Лібан — шматрэлігійная дзяржава. Паводле зьвестак 2024 году, хрысьціянства — другая ў велічыні рэлігія ў краіне, розныя плыні хрысьціянства ў Лібане вызнае звыш 41% жыхароў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG