З нагоды Дня Волі ў Львове адкрылася выстава «З Украінай у сэрцы». А каля Львоўскай абласной рады ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.
Выстава была прысьвечана беларускім героям, якія аддалі жыцьцё ва Ўкраіне ў барацьбе з расейскімі акупантамі. Арганізатары выставы адзначылі, што ў шэрагах украінскага войска падчас расейска-ўкраінскай вайны загінула больш за 90 байцоў з Беларусі.
Падчас выставы ўшанавалі памяць загінулых і выказалі падтрымку беларускаму народу ў барацьбе за свабоду. Арганізатарам выступіла грамадзкая арганізацыя «Беларуская грамада Украіны».