Хроніка перасьледу 13 сакавіка: 69-гадовую пэнсіянэрку асудзілі за «абразу Лукашэнкі», арыштаваных выдаўцоў прызналі палітвязьнямі

Суд у Менску, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Пэнсіянэрку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў»

13 сакавіка МУС Белаурсі ўнесла ў сьпіс так званых экстрэмістаў жыхарку Менска 69-гадовую пэнсіянэрку Вольгу Ціханавецкую.

Жанчыну асудзілі ў Менскім гарадзкім судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Верагодна, Вользе прысудзілі «хатнюю хімію», пішуць праваабаронцы «Вясны».

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 11 чалавек

У тым ліку выдаўцоў Зьмітра Коласа і Вацлава Багдановіча, а таксама кнігара Алеся Яўдаху.

Сьпіс палітвязьняў папоўнілі

  1. Вацлаў Багдановіч
  2. Ігар Дзегцяронак
  3. Аляксандар Яўдаха
  4. Зьміцер (Дзьмітры) Колас
  5. Дзьмітры Кондрусь
  6. Натальля Краўчак
  7. Раман Карпаў
  8. Уладзімір Магронаў
  9. Дзьмітры Новікаў
  10. Іван Петраневіч
  11. Аляксей Чарэшнеў

Паводле праваабаронцаў, улады ставяць ім у віну ўзаемадзеяньне з «экстрэмісцкімі» фармаваньнямі, піша «Вясна».

Цяпер у Беларусі 1141 палітычны вязень, пра якога ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 1177. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі б Цымбераў не памёр, прыйшлі б і да яго», — Тацяна Нядбай тлумачыць, чаму ўлады палююць на выдаўцоў

У сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў дадалі 9 старонак у сацсетках

  1. Климовичи (ok.ru, старонка ўжо не існуе)
  2. Białoruś 2020 LIVE (Facebook, старонка не абнаўляецца з 2021 году)
  3. Białska Fundacja Solidarnośći z Białorusia (Facebook, назва напісаная з памылкай на самім рэсурсе)
  4. cbs_help — Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Instagram)
  5. chestnok_live_ivulin — Честнок-Live (TikTok)
  6. Inicjatywa Wolna Białoruś (Facebook)
  7. prismatica.belarus (Instagram)
  8. SkeptiC (TikTok)
  9. studprisoners (Instagram)
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каманда Мелказёрава заявіла аб аднаўленьні гістарычнага каналу «Загляне сонца» і вызначыла яго вядоўцу

У сьпіс «экстрэмістаў» дадалі яшчэ 29 чалавек

  1. Мікіта Баранаў — 29 гадоў
  2. Сьвятлана Братчэня — 50 гадоў
  3. Анатоль Бурак — 25 гадоў
  4. Аляксандар Гетчанка — 49 гадоў
  5. Віталь Галубоўскі — 49 гадоў
  6. Яўген Дорахаў — 45 гадоў
  7. Анастасія Зьверава — 40 гадоў
  8. Яўген Іскра — 30 гадоў
  9. Максім Кандраценка — 36 гадоў
  10. Ігар Клімковіч — 55 гадоў
  11. Віктар Койпаш — 38 гадоў
  12. Сяргей Латышэвіч — 41 год
  13. Андрэй Ліпчонак — 43 гады
  14. Уладзімір Літвінаў — 40 гадоў
  15. Вадзім Мікуліч — 38 гадоў
  16. Андрэй Орал — 46 гадоў
  17. Ганна Прымачова — 47 гадоў
  18. Аляксандар Радзюк — 42 гады
  19. Уладзіслаў Січкар — 27 гадоў
  20. Артур Тарасаў — 38 гадоў
  21. Дзмітрый Тарын — 37 гадоў
  22. Антон Целеш — 23 гады
  23. Руслан Тупік — 49 гадоў
  24. Віталь Цішчанка — 49 гадоў
  25. Вольга Ціханавецкая — 69 гадоў
  26. Арцём Шманоўскі — 31 год
  27. Дзьмітрый Шаплыка — 37 гадоў
  28. Аляксандра Яніцкая — 26 гадоў
  29. Тацьцяна Ярашэвіч — 40 гадоў

Усяго ў «экстрэмісцкім» сьпісе цяпер 6402 чалавекі, піша «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Улады абвінавацілі выдаўцоў кніг у стварэньні «кааліцыі». Даведаліся, ці яна існуеЯк улады Беларусі змагаюцца зь беларускімі кнігаміКДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» беларускія выдавецтвы і распаўсюднікаў кніг. Частка зь іх цяпер за кратамі

Як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае ярлык «экстрэмізму», каб душыць свабоду слова і змагацца з палітычнымі апанэнтамі

Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і сілавога здушэньня агульнанацыянальных пратэстаў аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачаў сыстэматычна выкарыстоўваць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для барацьбы з іншадумствам, ліквідацыі незалежных мэдыя і перасьледу палітычных апанэнтаў.

Улады заблякавалі сайты незалежных мэдыя і спынілі публікацыю непадкантрольных друкаваных выданьняў, пазбавілі акрэдытацыі журналістаў іншаземных мэдыя і разграмілі офісы самых уплывовых СМІ. Сотні беларускіх рэпартэраў прайшлі праз арышты, дзясяткі застаюцца ў турмах. Усе незалежныя мэдыя, якія асьвятляюць грамадзка-палітычны парадак дня ў Беларусі, цяпер працуюць выключна з-за мяжы.

Ад 2021 году ўлады пачалі масава абвяшчаць вэб-сайты і асобныя ўліковыя запісы ў сацыяльных сетках незалежных мэдыя, палітычных і грамадзкіх арганізацый, ініцыятыў і проста блогераў «экстрэмісцкімі матэрыяламі», а іх аўтараў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» — часта без судовага разгляду.

Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі. На дадзены момант у сьпісе на 1469 старонках пералічаны тысячы «экстрэмісцкіх матэрыялаў», за выкарыстаньне якіх прадугледжаная адказнасьць. У сьпісе — сайты, тэлеграм-каналы, акаўнты, старонкі ў сацыяльных сетках, відэаролікі і артыкулы ў інтэрнэце, маркі, значкі, CD-дыскі, а таксама кнігі, у тым ліку мастацкія.

На канец 2024 году больш за 6500 онлайн-рэсурсаў былі забароненыя такім чынам. За любое ангажаваньне з уключанымі ў экстрэмісцкі сьпіс рэсурсамі — ці гэта «падабайка», ці камэнтар, ці падпіска на канал — у Беларусі пагражае крымінальная адказнасьць. Удзел у «экстрэмісцкім фармаваньні» можа карацца турэмным зьняволеньнем да 10 гадоў.

Ужо тысячы беларусаў прайшлі праз штрафы, арышты і турэмнае зьняволеньне за «экстрэмізм».

Паводле ацэнкі Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека, улады Беларусі «выкарыстоўваюць ярлык „экстрэмізм“ для падаўленьня іншадумства, адвольна клясыфікуючы дзеяньні, апісаныя як распаўсюд ілжывай інфармацыі, абразу службовых асобаў, дыскрэдытацыю інстытутаў, арганізацыю масавых беспарадкаў, заклікі да санкцый і распальваньне сацыяльнай варожасьці, як „экстрэмісцкія“, якія падлягаюць крымінальнаму перасьледу».