Беларускі ПЭН патрабуе спыніць зьнішчэньне рукапісаў, напісаных за кратамі

Беларускі ПЭН

У вязьніцах Беларусі сыстэматычна канфіскуюць і зьнішчаюцца рукапісы палітычных зьняволеных, заявіў Беларускі ПЭН.

Беларускі ПЭН выказаў пратэст супраць гэтай практыкі, якую лічыць скіраванай ня толькі на пазбаўленьне зьняволеных людзей слова, але і на разбурэньне іх чалавечай і культурнай ідэнтычнасьці, зьнішчэньне інтэлектуальнай і культурнай спадчыны, створанай ва ўмовах ізаляцыі.

Паводле зьвестак Беларускага ПЭНа пасьля падзей 2020 году ў вязьніцах адміністрацыя адбірала рукапісныя матэрыялы ў былых палітвязьняў Марыі Калесьнікавай, Алены Гнаўк, Алеся Бяляцкага, Уладзімtра Лабковіча, Максіма Знака, Алеся Гайшуна, Ігара Карнея, Міколы Дзядка, Паўла Севярынца, Аляксандра Фядуты ды іншых.

«Зьнішчаючы рукапісы, дзяржава імкнецца пазбавіць аўтараў магчымасьці расказаць пра свой час і захаваць сувязь з грамадзтвам, а таксама сьцерці сьведчаньні эпохі і права людзей на памяць. Беларускі ПЭН разглядае гэтыя дзеяньні як форму культурнага і псыхалягічнага гвалту», — лічаць сябры Беларускага ПЭНу.

Яны патрабуюць дзяржаўныя ўстановы краіны спыніць канфіскацыю аўтарскіх рукапісаў палітычных зьняволеных, вярнуць усе забраныя рукапісы аўтарам і надалей забясьпечыць рэалізацыю культурных правоў зьняволеных.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як улады Беларусі змагаюцца зь беларускімі кнігамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алесь Бяляцкі ўзяў удзел у сустрэчах у парлямэнце Нарвэгіі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Бяляцкі расказаў пра турму, вайну, Нобэлеўскую прэмію і будучыню Беларусі. Поўны тэкст інтэрвію Свабодзе