Кавалеўскі пра пагрозы Расеі: Трывожным індыкатарам для Масквы можа быць паступовая зьмена погляду ЭЗ на сытуацыю ў Беларусі

Міністэрства замежных спраў Беларусі, архіўнае фота LookByMedia

Свабода папрасіла кіраўніка Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былога прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валера Кавалеўскага пракамэнтаваць пагрозьлівыя заявы наконт Беларусі расейскай выведкі і сьпікеркі МЗС РФ Марыі Захаравай, а таксама візыт у Менск прадстаўніка МЗС Францыі.

9 лютага Служба вонкавай выведкі Расеі выступіла з заявай, у якой папярэдзіла, што Захад чарговым разам рыхтуе «каляровую рэвалюцыю» ў Беларусі. 12 лютага гэтую інфармацыю пацьвердзіла і разьвіла афіцыйная прадстаўніца Міністэрства замежных справаў РФ Марыя Захарава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заявілі, што ня будуць склаўшы рукі назіраць за тым, што адбываецца ў Беларусі, і згадалі ядзерную зброю

Учора МЗС Беларусі паведаміў, што 5-6 лютага Менск наведаў высокапастаўлены прадстаўнік МЗС Францыі, ён сустрэўся з намесьнікам кіраўніка МЗС Беларусі Ігарам Сякрэтам.

На думку Кавалеўскага, дэмарш РФ (заявы СВР і Захаравай) — гэта рэакцыя на новыя падыходы Ўкраіны. Ён мяркуе, што другім трывожным для Масквы індыкатарам можа быць паступовая зьмена погляду Эўразьвязу на сытуацыю ў Беларусі.

Валеры Кавалеўскі

Кавалеўскі паведаміў, што да канца лютага заплянаваныя тры абмеркаваньні ў мэханізмах Эўразьвязу беларускай сытуацыі па-за звыклай ужо тэматыкай санкцый.

Наконт візыту высокапастаўленага супрацоўніка МЗС Францыі Кавалеўскі нагадаў, што яшчэ ў леташнім кастрычніку ў Менск таксама прыяжджаў высокі прадстаўнік нямецкага МЗС.

«Гэта някепскі ўзровень для высьвятленьня пэрспэктываў дыялёгу, і таму, як падаецца, МЗС Беларусі спрабуе прыглушыць важнасьць гэтых візытаў» — сказаў кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва.

На ягоную думку, амэрыканскі трэк найменш пагрозьлівы для РФ.

Кавалеўскі лічыць, што ўсё больш робіцца відавочным кантраст паміж Беларусьсю і Расеяй. У Расеі палітвязьняў не вызваляюць зусім.

«У пэўным сэнсе гэта праява самастойнасьці Лукашэнкі ў рэалізацыі гэтага трэку» — мяркуе ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Папярэджаньне Лукашэнку? Што насамрэч стаіць за заявай расейскай выведкі пра БеларусьПуцін не пусьціў Лукашэнку да Трампа? У Крамлі загаварылі пра пераварот у МенскуДзьве прычыны, чаму Масква загаварыла пра «каляровую рэвалюцыю» ў БеларусіАб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі адказаў на заявы спэцслужбаў і МЗС РасеіМасква пагражае трымаць Беларусь нават ядзернай зброяй. Вячорка, Мацкевіч, Алеўскі