Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін не пусьціў Лукашэнку да Трампа? У Крамлі загаварылі пра пераварот у Менску

Каляж.
Каляж.

Сёньня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка атрымаў запрашэньне ў Вашынгтон на паседжаньне «Рады міру» – новай ініцыятывы Дональда Трампа. Аднак у ЗША паляціць не ён, а міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў. Гэта выглядае як асьцярожны дыпляматычны манэўр.

Бо ў той самы час расейская СВР раптоўна заявіла пра пагрозу «каляровай рэвалюцыі» ў Беларусі і нібыта заходні сцэнар да 2030 года. Сыгнал з Масквы прагучаў акурат тады, калі зьявілася магчымасьць нават сымбалічнага кантакту Менска з Захадам.

У «ПіКу Свабоды» пра гэта размаўляюць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Аркадзь Мошас зь Фінскага інстытута міжнародных адносінаў.


«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG