Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква пагражае трымаць Беларусь нават ядзернай зброяй. Вячорка, Мацкевіч, Алеўскі

Каляж.
Каляж.

Дзьмітры Гурневіч са сваімі суразмоўцамі падводзіць вынікі тыдня ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды».

У сёньняшняй праграме:

  • Ці здольны Захад адцягнуць Беларусь ад Расеі? Размова з Уладзімерам Мацкевічам.
  • Чаму Расея робіць алярмісцкія заявы пра пляны перавароту ў Беларусі? Цімур Алеўскі з The Insider.
  • Што для ўмацаваньня незалежнасьці Беларусі лабіруюць на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы дэмсілы. Зь Мюнхэну – Франак Вячорка.
  • Скандал на Алімпіядзе ў Італіі. Ці памяць пра ахвяр агрэсіі – гэта палітыка? Аляксандар Апейкін зь Беларускага фонду спартыўнай салідарнасьці.
  • Беларусь страціла выдаўца, кніганошу і паэта Рамана Цымберава. Яго ўзгадвае Ева Вежнавец.

0:00 Анонс тэмаў праграмы
2:11 Як патлумачыць хвалю заяваў з Масквы пра нібыта «пераварот» у Беларусі? Уладзімер Мацкевіч
17:23 Ці гатовая Расея да сцэнару, у якім Беларусь стане больш дэмакратычнай і менш залежнай? Цімур Алеўскі
33:32 Зь якім пасланьнем прыехалі на Мюнхэнскую канфэрэнцыю беларускія дэлегаты? Франак Вячорка
42:44 Ці варта Эўразьвязу аднаўляць перамовы з рэжымам Лукашэнкі? Дэйвід Марплз
45:42 Скандал на Алімпіядзе вакол украінскага спартоўца. Відэасюжэт
48:57 Хто ў спрэчцы з дыскваліфікацыяй украінца мае рацыю? Аляксандар Апейкін
55:20 Балючая страта ў беларускай культуры: памер выдавец Раман Цымбераў. Сьвятлана Курс

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG