У Расеі спыніў дзейнасьць адзін з НПЗ, які некалькі разоў атакавалі ўкраінскія войскі

НПЗ у Самарскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота

Сызранскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласьці спыніў перапрацоўку нафта пасьля пашкоджаньняў, нанесеных украінскімі сіламі абароны 5 сьнежня.

Як паведаміла агенцтва Reuters з спасылкай на крыніцы, украінскі дроны пацэлілі па абсталяваньні перагонкі сырой нафты CDU-6. Гэтую ўстаноўку ўжо выводзілі з ладу ў жніўні і тады на яе рамонт спатрэбілася два тыдні.

Пасьля пацэльваньня 5 сьнежня для аднаўленьня абсталяваньня спатрэбіцца прыблізна месяц. Уласьнік заводу — кампанія «Роснефть» не адказала на запыт аб камэнтары выданьню.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украінскія сілы атакавалі порт у Краснадарскім краі і НПЗ у Самарскай вобласьці

Згодна зь інфармацыяй галіновых крыніц, летась перапрацоўка нафты на Сызранскім НПЗ была значна ніжэй за магчымасьці і склала прыблізна 90 000 барэляў на дзень. У 2024 годзе НПЗ вырабіў 800 000 тон бэнзіну, 1,5 мільёна тон дызэльнага паліва і 700 000 тон мазуту.

Аб пацэльваньні па НПЗ у Сызрані ў ноч на 5 сьнежня паведамілі ў Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны, але тады не змаглі ўдакладніць маштабы наступстваў пацэльваньня. Тады Міністэрства абароны Расеі адзначала, што над Самарскай вобласьцю, дзе знаходзіцца гэты завод, нібыта «перахапілі і зьбілі» 9 украінскіх дронаў. Уводзілі абмежаваньні выкарыстаньня паветранай прасторы над вобласьцю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Аб’ёмы паставак беларускіх нафтапрадуктаў у Расею ў першыя дні сьнежня зноў павялічыліся