Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. Вядомы сьпіс 122 вызваленых

Вызваленага нобэлеўскага ляўрэата Алесь Бяляцкага ў Вільні сустрэла Сьвятлана Ціханоўская

13 сьнежня пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі 123 палітычных зьняволеных.

У турмах і сьледчых ізалятарах Беларусі ўтрымліваецца больш за 1100 чалавек, якіх праваабаронцы лічаць палітычнымі зьняволенымі.

Пра вызваленьне 123 зьняволеных, у тым ліку нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на амабасаду ЗША ў Літве. Паводле праваабронцаў «Вясны», сярод вызваленых таксама былы прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Віктар Бабарыка і кіраўніца ягонага штабу Марыя Калесьнікава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі вызвалены і прымусова вывезены ў Літву. Заяву аб памілаваньні ён не пісаўВыйшаў на волю былы прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Віктар БабарыкаАдна з сымбалеў пратэстаў-2020 Марыя Калесьнікава на волі і пакінула Беларусь

Пазьней стала вядома, што 5 вызваленых грамадзян Украіны і 104 вызваленых грамадзян Беларусі вывезьлі ва Ўкраіну.

Паводле Вольгі Зазулінскай, прадстаўніцы офісу Сьвятланы Ціханоўскай, агулам ва Ўкаріну вывезьлі 114 вызваленых. Як паведамляе Reuters, яшчэ 9 вызваленых, у тым ліку Алеся Бяляцкага, вывезьлі ў Літву.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі перадалі Ўкраіне разам з украінцамі і 104 беларускіх грамадзян

Фонд салідарнасьці BySol абвясьціў экстраны збор для вызваленых 13 сьнежня. За некалькі гадзін ім удалося сабраць больш за 120 тысяч эўра.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд BySol за некалькі гадзін сабраў больш за 123 тысячы эўра для вызваленых палітвязьняў

Паводле прэс-сакратара МЗС Польшчы, сярод вызваленых палітвязняў няма журналіста Анджэя Пачобута.

Праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што цяпер працуе гарачая лінія ў пытаньнях вызваленых палітвязьняў.

Як паведаміў уладны ТГ-канал «Пул первого», «рашэньне аб памілаваньне 123 грамадзян розных краін, асуджаных згодна з Законам Рэспублікі Беларусь за ўчыненьне злачынстваў рознай накіраванасьці — шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасьць».

Паводле паведамленьня, памілаваньне адбылося «у рамках дасягнутых дамоўленасьцей з Прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і па яго просьбе, у сувязі з адменай незаконных санкцый супраць калійнай галіны Рэспублікі Беларусь, уведзеных Адміністрацыяй папярэдняга Прэзыдэнта ЗША Байдэна, і ў сувязі з пераходам у практычную плашчыню працэсу адмены іншых незаконных санкцый супраць Рэспублікі Беларусь».

Сьпіс вызваленых 13 сьнежня 2025 (абнаўляецца)

  1. Павел Абозны
  2. Юры Аверкаў
  3. Ксенія Алькенава
  4. Максім Аўрэньеў (грамадзянін Украіны)
  5. Віктар Бабарыка
  6. Аляксей Багдзей
  7. Алена Бадзяка
  8. Павел Баркун
  9. Марыя Батальёнак (грамадзянка Літвы)
  10. Соф’я Бачурынская
  11. Дзьмітры Белановіч
  12. Натальля Бельская (грамадзянка ЗША беларускага паходжаньня)
  13. Вячаслаў Бераставы
  14. Аляксандар Біруля
  15. Алена Бобр
  16. Аляксандар Быкаў
  17. Алесь Бяляцкі
  18. Андрэй Валасач
  19. Ігар Варановіч
  20. Кірыл Вевель
  21. Раман Галуза (грамадзянін Польшчы)
  22. Уладзімер Гарох
  23. Лідзія Гарохава
  24. Аляксей Герман
  25. Яўгеній Германовіч
  26. Віталь Гіра
  27. Алена Гнаўк
  28. Барыс Грынкевіч
  29. Натальля Давыдка
  30. Ала Дзясяцік
  31. Ігар Драбышэўскі
  32. Дзьмітры Дубкоў
  33. Алена Елькіна
  34. Вадзім Жукоўскі
  35. Анастасія Жыльская
  36. Кацярына Зарэцкая
  37. Сяргей Зеляноўскі
  38. Максім Знак
  39. Марына Золатава
  40. Валеры Іванін
  41. Сяргей Іванцоў
  42. Генадзь Іванчыкаў
  43. Віктар Іваньковіч
  44. Ігар Ільлюкевіч
  45. Іван Каваленка
  46. Алег Казлоў
  47. Марыя Калесьнікава
  48. Аляксей Капліч
  49. Дзьмітры Касьцюк
  50. Лілія Качан
  51. Сяргей Кірыковіч
  52. Ала Кісель
  53. Яўгеній Кіслоў
  54. Алена Кіянічэнка
  55. Кірыл Клімаў
  56. Ільля Князеў
  57. Аляксей Краснагір
  58. Аляксандар Краўчук
  59. Ірына Кролікава
  60. Вікторыя Кульша
  61. Андрэй Куніцкі
  62. Тацьцяна Курыліна
  63. Ганна Курыс
  64. Уладзь Лабковіч
  65. Аляксандар Лазарэвіч
  66. Крысціна Лапкоўская
  67. Мікалай Ліс
  68. Арцём Макавей
  69. Натальля Малец
  70. Ерванд Марцірасьян
  71. Наканісі Масатосі (грамадзянін Японіі)
  72. Віктар Мека
  73. Кацярына Мендрык
  74. Павел Мінчык
  75. Дыяна Міхайліна
  76. Андрэй Нехвядовіч
  77. Валянцін Панасік
  78. Ганна Папай
  79. Ян Папковіч
  80. Валеры Папкоў
  81. Вячаслаў Папшо
  82. Уладзімер Парашкоў
  83. Сяргей Пасюк
  84. Сяргей Паўлавіцкі
  85. Дзмітры Празецкі
  86. Карына Праташчык
  87. Вольга Радзівонава
  88. Алякскй Развадоўскі
  89. Юры Рубашэнка
  90. Алег Рубец
  91. Сяргей Рудзянкоў
  92. Андрэй Савіцкі
  93. Ганна Сакаленка (грамадзянка Латвіі)
  94. Алег Самародзкі
  95. Марына Санкевіч
  96. Ігар Сацюк
  97. Крысьціна Сашнікава
  98. Павал Севярынец
  99. Андрэй Селянінаў
  100. Максім Сенік
  101. Алеся Сергяенка
  102. Мікалай Сідараў
  103. Ігар Сімашковіч
  104. Мікалай Снытко
  105. Андрэй Субцельны
  106. Ірына Суржык
  107. Аляксандар Сырыца (грамадзянін Аўстраліі беларускага паходжаньня)
  108. Сяргец Тулінаў
  109. Аляксандр Фядута
  110. Аляксандар Церашко
  111. Уладзімер Цыбульскі
  112. Натальля Шараметава
  113. Дзьмітры Шахноў
  114. Андрэй Шмай (грамадзянін Украіны)
  115. Аляксандар Шульга
  116. Тацьцяна Шымко
  117. Дзьмітры Ялчанка
  118. Вячаслаў Янюк
  119. Павел Ясны
  120. Мікіта Яхімовіч
  121. Уладзіслаў Яцэнка
  122. Аляксандар Яшкін


Перамовы з амэрыканскай дэлегацыяй праходзілі ў два этапы — 12 і 13 сьнежня, і кожны раз у закрытым рэжыме. Дзяржаўныя СМІ і Telegram-канал «Пул первого», зьвязаны з прэсавай службай Лукашэнкі, цытавалі толькі яго.

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Джона Коўла з прызначэньнем на пасаду спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі. «Ты цяпер галоўны па Беларусі ў нас. Перадайце Трампу, што мы нешта павінны зрабіць у сувязі з гэтым. І мы зробім», — заявіў ён.

Апроч таго, Лукашэнка заявіў, што яму апошнім часам падабаюцца дзеяньні прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прапанаваў «шмат пытаньняў» для абмеркаваньня.

Агенцтва Reuters раней паведаміла з спасылкай на «тры крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй», што адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа абмяркоўвае з уладамі Беларусі магчымасьць хуткага вызваленьня сама меней 100 палітычных зьняволеных.

Адзначалася, што дыялёг вядзецца «ў рамках збліжэньня паміж ЗША і хаўрусьнікам Расеі». На іхную думку, «нават нязначны зрух у бок Захаду будзе стратэгічнай перамогай, зважаючы на тое, што Беларусь доўгі час была пастаяннай крыніцай раздражненьня для NATO і верным саюзьнікам Расеі».

Пры гэтым агенцтва нагадала, што «большасьць эўрапейскіх краін трымаюцца ад Менску на адлегласьці праз глыбокія сувязі Беларусі з Расеяй і дрэнную сытуацыю з правамі чалавека ў краіне».

Каго вызвалілі раней

Гэта ня першае вызваленьне беларускіх палітвязьняў пры ўдзеле амэрыканскай дыпляматыі.

11 верасьня 2025 году пасьля папярэдняй сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША вызвалілі 51 палітычнага вязьня, у тым ліку Уладзімера Мацкевіча, адзін з вядомых інтэлектуалаў Беларусі, Міколу Дзядка — анархіста і журналіста, журналістку Ларысу Шчыракову, былога лідэра «Маладога фронту», сталяра Зьмітра Дашкевіча, лідэраў незалежных прафсаюзаў Генадзя Фядыніча і Аляксандра Ярашука ды іншых. Палітык Мікола Статкевіч тады адмовіўся выяжджаць за межы Беларусі.

У выніку сустрэчы 21 чэрвеня пасланьніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага з Аляксандрам Лукашэнкам вызвалілі 14 палітвязьняў. Тады вызвалілі Сяргея Ціханоўскага, а таксама былога журналіста Радыё Свабода Ігара Карнея, выкладчыцу Натальлю Дуліну, актывіста анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскага-Ханада, уладальніцу беларускага і швэдзкага грамадзянства Галіну Красьнянскую, фігуранта справы «Саюзу беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыла Балахонава, бізнэсоўца Сяргея Шэлега.

Раней у 2025 годзе прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл наведваў Беларусь, вынікам чаго стала вызваленьне амэрыканскага грамадзяніна, палітвязьня Юрася Зянковіча.

12 лютага зь беларускіх турмаў вызвалілі журналіста Беларускай службы Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка, амэрыканскага грамадзяніна, імя якога не называецца, і шматдзетную маці Алену Маўшук.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вызваленьне ксяндзоў — вынік дыпляматыі і Ватыкану, і Польшчы, і ЗША, — тэалягіня Васілевіч

Намаганьні Дональда Трампа па вызваленьні беларускіх палітвязьняў

5 верасьня на прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон і Менск вядуць перамовы пра вызваленьне часткі з 1400-1500 затрыманых у Беларусі, большасьць зь якіх — палітвязьні.

Раней Трамп называў лічбу 1300 зьняволеных і не ўжываў слова «палітычныя».

Трамп падзякаваў Аляксандру Лукашэнку, назваўшы яго «паважаным чалавекам», «моцным лідэрам» і «моцнай асобай».

Гаворачы пра вызваленых і пра астатніх зьняволеных, Трамп ужыў слова «закладнікі».

Па дарозе на саміт на Алясцы 15 жніўня Трамп апублікаваў у сацыяльных сетках допіс пра тое, што правёў «цудоўную размову зь вельмі паважаным прэзыдэнтам Беларусі», у якой падзякаваў Лукашэнку за вызваленьне 16 чалавек і абмеркаваў вызваленьне яшчэ 1300 чалавек. Перад перамовамі з Пуціным на Алясцы, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў Аляксандру Лукашэнку.

Зь сярэдзіны 2024 году Беларусь вызваліла некалькі сотняў чалавек, асуджаных за «экстрэмізм» і іншыя палітычныя «злачынствы», што аналітыкі лічаць спробай Лукашэнкі палегчыць сваю ізаляцыю ад Захаду. Хаця пры гэтым сам Лукашэнка адмаўляе наяўнасьць у краіне палітычных вязьняў, а перасьлед грамадзян за пратэсты і іншадумства няспынна працягваецца па сёньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вызваленьне беларускіх палітвязьняў і спыненьне вайны ва Ўкраіне неразрыўна зьвязаныя, — польскі палітоляг Казанэцкі