Аляксандар Вальфовіч
Аляксандар Вальфовіч
Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі.
- 55 гадоў. Нарадзіўся ў Казані (Расея).
- Скончыў дзьве расейскія вайсковыя вучэльні ў Маскве і Вайсковую акадэмію Беларусі.
- Да 2020 году служыў на розных пасадах у беларускім войску. У 2020–2021 быў першым намесьнікам міністра абароны Беларусі.
- Мае званьне генэрал-лейтэнанта.
- Знаходзіцца пад санкцыямі шэрагу заходніх краін.
- Паводле беларускага заканадаўства, у выпадку гвалтоўнай сьмерці Аляксандра Лукашэнкі ўлада пераходзіць да Савету бясьпекі, узначаліць які на гэты час фармальна павінен кіраўнік Савету Рэспублікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Лукашэнка зноў зьявіўся на публіцы, гэтым разам ён размаўляў з расейскім губэрнатарам. ФОТА і ВІДЭАНатальля Качанава
Натальля Качанава
Старшыня Савету Рэспублікі Беларусі.
- 62 гады. Нарадзілася ў Полацку.
- Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.
- Працавала ў «Водаканале» і структурах жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Полацку, у Полацкім гарвыканкаме. Была кіраўніцай Наваполацку. У 2014–2016 гадах адказвала за сацыяльную сфэру ў ролі намесьніцы прэм’ер-міністра Беларусі. З 2016 па 2019 год узначальвала Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі.
- Знаходзіцца пад санкцыямі шэрагу заходніх краін.
- Паводле беларускага заканадаўства ўлада пераходзіць да старшыні Савету Рэспублікі ў выпадку натуральнай сьмерці Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прадстаўнік Эўрапарлямэнту: Дэмакратычныя сілы Беларусі павінны быць гатовыя ўзяць уладу ў свае рукіВіктар Хрэнін
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін
Міністар абароны Беларусі.
- 51 год. Нарадзіўся ў Наваградку.
- Скончыў дзьве расейскія вайсковыя вучэльні, Вайсковую акадэмію Беларусі. Служыў вайскоўцам у Беларусі. З 2015 па 2020 год займаў пасаду камандуючага войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня Беларусі.
- Мае званьне генэрал-лейтэнанта.
- У жніўні 2020 году камандаваў вайскоўцамі, якія «абаранялі» стэлу ў Менску ад пратэстоўцаў.
- Паводле Эўразьвязу, Хрэнін адказваў за прымусовую пасадку самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце.
- Знаходзіцца пад санкцыямі шэрагу заходніх краін.
- Выступіў сёлета замест Лукашэнкі на плошчы Перамогі 9 траўня падчас таямнічай адсутнасьці Лукашэнкі на публіцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пацыент асаблівай важнасьці. Пра палітычны аспэкт хваробы ЛукашэнкіРаман Галоўчанка
Раман Галоўчанка
Прэм’ер-міністар Беларусі.
- 49 гадоў. Нарадзіўся ў Жодзіне.
- Скончыў Маскоўскі інстытут міжнародных адносін МЗС Расеі, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.
- Займаў шэраг пасадаў у Савеце бясьпекі Беларусі, Генпракуратуры, Адміністрацыі прэзыдэнта. У 2013–2018 гадах быў паслом Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і Саудаўскай Арабіі. З 2018 па 2020 год узначальваў Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт Беларусі.
- Знаходзіцца пад санкцыямі Канады.
- Сёлета 14 траўня зачытаў віншаваньне Лукашэнкі ў Дзень дзяржаўнага сьцяга, герба і гімна падчас адсутнасьці Лукашэнкі на публіцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
З афіцыйных сайтаў прыбралі моцна адрэтушаваны здымак ЛукашэнкіВіктар Лукашэнка
Віктар Лукашэнка
Прэзыдэнт Алімпійскага камітэту Беларусі.
- Старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі. 47 гадоў.
- Нарадзіўся ў Магілёве.
- Вучыўся на факультэце міжнародных адносін у БДУ.
- Служыў у памежных войсках. Працаваў у МЗС Беларусі. Займаў пасаду памочніка прэзыдэнта Беларусі ў нацыянальнай бясьпецы з 2005 па 2021 год. Член Савету бясьпекі з 2007 году.
- Мае званьне генэрал-маёра запасу. Знаходзіцца пад санкцыямі шэрагу заходніх краін. Пра яго палітычныя амбіцыі амаль нічога невядома. Віктар Лукашэнка часта зьяўляецца на публіцы, аднак вельмі рэдка робіць публічныя заявы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Пул первого» паказаў Лукашэнку пасьля адсутнасьці. Стаіць на нагах, але моцна асіплыУладзімер Каранік
Уладзімер Каранік
Старшыня Горадзенскага аблвыканкаму
- 50 гадоў. Нарадзіўся ў Горадні.
- Скончыў Горадзенскі мэдычны ўнівэрсытэт.
- Мае ступень кандыдата мэдычных навук.
- Працаваў у РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі імя Аляксандрава ў Менску з 1996 па 2011 год. Быў галоўным доктарам Менскага анкалягічнага дыспансэра з 2011 па 2019 год.
- Займаў пасаду міністра аховы здароўя ў 2019–2020 гадах.
- У сакавіку 2021 году Лукашэнка заявіў, што лічыць Караніка «крэпкім кандыдатам» на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Сам Каранік такую пэрспэктыву ніяк не камэнтаваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што паведамляюць дзяржаўныя СМІ пра Лукашэнку, якога шосты дзень няма ў публічнай прасторыЮры Караеў
Юры Караеў
Памочнік Лукашэнкі, інспэктар па Горадзенскай вобласьці.
- 56 гадоў. Нарадзіўся ў Арджанікідзэ (Паўночная Асэтыя).
- Скончыў дзьве расейскія вайсковыя вучэльні, Вайсковую акадэмію Беларусі.
- Браў удзел у баявых дзеяньнях у Нагорным Карабаху.
- Служыў у беларускіх структурах МУС, у тым ліку ў менскім АМАП.
- Займаў пасаду міністра ўнутраных спраў у 2019–2020 гадах, кіраваў сілавікамі падчас пратэстаў 2020 году. Пацьвердзіў, што міліцыянты білі пратэстоўцаў.
- Мае званьне генэрал-лейтэнанта міліцыі.
- Знаходзіцца пад санкцыямі шэрагу заходніх краін.
- У сакавіку 2021 году Лукашэнка заявіў, што лічыць Караева «крэпкім кандыдатам» на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Як і Каранік, Караеў пра гэта сам не выказваўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ціханоўская ўпершыню пракамэнтавала адсутнасьць Лукашэнкі: «Мусім быць падрыхтаваныя да любога сцэнару»Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская
Дэмакратычная лідэрка Беларусі. Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту, які ня мае фактычнай улады ў Беларусі.
- 40 гадоў. Нарадзілася ў Мікашэвічах Берасьцейскай вобласьці.
- У дзяцінстве езьдзіла ў Ірляндыю паводле праграмы «Дзеці Чарнобыля».
- Скончыла Мазырскі пэдагагічны ўнівэрсытэт.
- Працавала перакладчыцай з ангельскай мовы ў арганізацыях Гомля.
- Пасьля нараджэньня дзяцей была хатняй гаспадыняй, выхоўвала сына з асаблівасьцямі разьвіцьця.
- У 2020 годзе ўключылася ў прэзыдэнцкую кампанію, калі ў ЦВК адхілілі кандыдатуру ейнага мужа блогера Сяргея Ціханоўскага.
- Пасьля выбараў пад прымусам спэцслужбаў Лукашэнкі зьехала ў Вільню, дзе жыве дагэтуль. Працягвае палітычную дзейнасьць.
- У Беларусі Ціханоўскую завочна асудзілі на 15 гадоў калёніі. Сама Ціханоўская неаднаразова заяўляла, што гатовая ўзначаліць Беларусь на пэрыяд, неабходны для правядзеньня новых дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Латушка: У Лукашэнкі інфэкцыйна-алергічны міякардыт. Што гэта такоеПавал Латушка
Павал Латушка
Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўленьня, якое ня мае фактычнай улады ў Беларусі.
- 50 гадоў. Нарадзіўся ў Менску.
- Скончыў юрыдычны факультэт БДУ, Лінгвістычны ўнівэрсытэт у Менску.
- Працаваў у МЗС Беларусі. Быў паслом Беларусі ў Польшчы, Францыі, Гішпаніі і Партугаліі.
- Займаў пасаду міністра культуры Беларусі з 2009 па 2012 гады.
- У 2019 годзе ўзначаліў Купалаўскі тэатар у Менску.
- У жніўні 2020 году падтрымаў пратэсты, далучыўся да Каардынацыйнай рады.
- Зьехаў зь Беларусі ў Варшаву. Працягвае палітычную дзейнасьць. У Беларусі Латушку завочна асудзілі на 18 гадоў калёніі за ягоную дзейнасьць.
- У 2021 годзе Латушка не выключаў, што возьме ўдзел у выбарах прэзыдэнта Беларусі як кандыдат, калі будзе «запыт грамадзтва», але падкрэсьліваў, што выступае за парлямэнцка-прэзыдэнцкую рэспубліку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Навіны палітвязьняў: Статкевіча на паўгода адправілі ў адзіночку, Кастусёва шпіталізавалі, дзе Бабарыка, невядомаВіктар Бабарыка
Віктар Бабарыка
Палітвязень.
- 59 гадоў. Нарадзіўся ў Менску.
- Скончыў мэхмат БДУ, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі, магістратуру Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту.
- Працаваў у «Белгазпрамбанку» (спачатку банк «Олимп») з 1995 году. З 2000 да 2020 году быў старшынём праўленьня «Белгазпрамбанку».
- Стварыў дабрачынны фонд «Шанс», які дапамагае цяжка хворым дзецям.
- Вярнуў у Беларусь карціны Марка Шагала, Хаіма Суціна, Лявона Бакста, Біблію Францішка Скарыны. Ініцыяваў культурную прастору «Ok16». Фінансаваў выданьне пяцітомніка Сьвятланы Алексіевіч.
- У 2020 годзе ўключыўся ў прэзыдэнцкую кампанію. Яго пасадзілі яшчэ да выбараў разам з сынам Эдуардам. Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў калёніі нібыта за «хабар» і «адмываньне сродкаў».
- Апошнім часам знаходзіўся ў наваполацкай калёніі, працаваў апальшчыкам.
- У красавіку 2023 году стала вядома, што Бабарыку моцна зьбілі. Яго завезьлі ў шпіталь, а потым забралі адтуль. Дзе ён цяпер, невядома. Невядома таксама, ці зьбіраецца Бабарыка вяртацца ў палітыку пасьля вызваленьня з-за кратаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Непрадказальнае акно магчымасьцяў». Палітычныя экспэрты пра тое, што чакае Беларусь без Лукашэнкі