Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З афіцыйных сайтаў прыбралі моцна адрэтушаваны здымак Лукашэнкі


Здымак, які зьнік з афіцыйных сайтаў
Здымак, які зьнік з афіцыйных сайтаў

Фатаздымак Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе з вайскоўцамі, які адным зь першых абнародавалі сёньня афіцыйныя крыніцы інфармацыі, яны ж пазьней і прыбралі.

Гэтае фота зьнікла і з сайту Лукашэнкі, і з сайту агенцтва БелТА. Фота было моцна зарэтушаванае.

Гэта спарадзіла хвалю мэмаў і кпінаў наконт таго, што на ім Лукашэнка выглядае як васковая фігура.

Сёньня афіцыйныя крыніцы ўпершыню апублікавалі фота і відэа з Лукашэнкам пасьля яго доўгай адсутнасьці. На здымках і відэа ён наведвае цэнтральны камандны пункт Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны. Зь відэа чуваць, што Лукашэнка гаворыць моцна асіплым голасам.

Лукашэнка выглядаў хворым падчас параду ў Маскве 9 траўня, там ён ня змог прайсьці некалькі соцень мэтраў да Магілы невядомага салдата, яго давезьлі на электракары.

Пазьней у той жа дзень у Менску ён прысутнічаў на цырымоніі, прысьвечанай Дню Перамогі, але прамову да ўрачыстасьці зачытаў міністар абароны Віктар Хрэнін.

Пасьля гэтага Лукашэнка не зьяўляўся на публіцы, дзяржаўныя СМІ не паказвалі яго. 14 траўня, на афіцыйны Дзень дзяржаўных сьцяга, герба і гімна, афіцыйную прамову зачытаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка.

СМІ і сацыяльныя сеткі актыўна абмяркоўвалі стан здароўя Лукашэнкі, а таксама палітычныя пэрспэктывы Беларусі ў выпадку яго сыходу з палітычнай арэны і з жыцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG