Пасол Украіны ў Менску адрэгаваў на заяву пра разгортваньне супольнай з Расеяй групоўкі войскаў Беларусі

Ігар Кізім

Амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім заявіў, што нягледзячы на тое, што супольная беларуска-расейская групоўка адпавядае саюзным дамоўленасьцям Расеі і Беларусі, павелічэньне прысутнасьці расейскага складніка выклікае занепакоенасьць.

«Тут пытаньне палягае ў тым, менавіта колькі зойдзе расейскіх войскаў, якая ў іх будзе задача, а таксама якую тэхніку і зброю яны сюды [у Беларусь] завязуць», — сказаў Ігар Кізім у эфіры радыёстанцыі «Новое время».

Украінскі дыплямат нагадаў, што папярэдняе павелічэньне прысутнасьці расейскіх войскаў на беларускай тэрыторыі завяршылася іхным уварваньнем на поўнач Украіны менавіта зь Беларусі.

«Шчыра кажучы, гэтая занепакоенасьць толькі павялічваецца», — дадаў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Што такое «рэгіянальная групоўка войскаў» Беларусі і Расеі, аб разгортваньні якой заявіў Лукашэнка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Малаімаверна, што беларускае войска ўступіць у вайну ў бліжэйшыя тыдні» — украінскі экспэрт Ігар Тышкевіч