— Я вельмі рада за Алеся Бяляцкага, бо ён — міталягічная фігура для беларускай барацьбы. Усё, што мы ведаем пра сябе падчас барацьбы, мы ведалі ў асноўным дзякуючы арганізацыі «Вясна», якою кіруе Бяляцкі, дзякуючы тым мужным людзям, якія там працуюць.
Ён здолеў стварыць гэты калектыў аднадумцаў, і яны рабілі гэтую вялікую працу.
Я рада і за «Мэмарыял», які так ненавідзіць расейская ўлада: зараз у яго вельмі шмат складанасьцяў. Гэта таксама важная ўзнагарода сёньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нобэлеўскую прэмію міру прысудзілі Алесю Бяляцкаму, расейскаму «Мэмарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабодаў»А тое, што робяць украінскія праваабаронцы, — пра гэта і гаварыць цяжка. Людзі працуюць у неймаверных умовах.
Учора мы ўручалі прэмію імя Ганны Паліткоўскай украінскай акушэрцы Тацяне Сакаловай, якая прымала роды пад бамбаваньнем у Марыюпалі, і расейскай праваабаронцы Сьвятлане Ганнушкінай.
Я чула ад сваіх украінскіх сяброў, што гэта неадназначна ўспрымаецца ў іх грамадзтве, яны не разумеюць гэтага жаданьня паставіць расейскіх, беларускіх і ўкраінскіх барацьбітоў побач, на адну дошку.
Яны лічаць, што расейскі і беларускі народы вінаватыя ў гэтай вайне, бо яны маўчаць.
Будзе шмат спрэчак, але я вітаю ўсіх уганараваных сёньняшняй прэміяй. Гэтая прэмія кажа пра тое (і хай гэта ведаюць украінскія сябры), што сярод і расейцаў, і беларусаў шмат тых, хто змагаецца, рызыкуючы сваім здароўем і жыцьцём.
Алесь Бяляцкі хворы, ён шмат гадоў праседзеў у турме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Мы плакалі ад шчасьця і скакалі» — беларускія праваабаронцы пра Нобэлеўскую прэмію для Алеся Бяляцкага— На ваш погляд, як улада Беларусі адрэагуе на гэтую прэмію? Ці можа Лукашэнка вызваліць Бяляцкага? Хаця б яго аднаго?
— Гэта ўладзе варта было б зрабіць, але ня веру, што яна гэта зробіць. Каб гэта зрабіць, трэба паважаць праціўніка, мець іншы сьветапогляд.
— А мо проста быць хітрым?
— Якраз хітрасьць Лукашэнка мае. Але я мяркую, што ён занадта ненавідзіць тых, хто супраць яго. А тое, што Бяляцкі застанецца ў турме, — гэта прыніжае народ, прыніжае ўсіх нас.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Схіляюся перад мужнасьцю Алеся Бяляцкага». Рэакцыя на прэмію ў сьвецеЯк заходнія і беларускія СМІ падалі навіну пра Нобэлеўскую прэмію Алеся Бяляцкага. Параўноўваем Зьявілася першая рэакцыя ўладаў Беларусі на Нобэлеўскую прэмію Алеся Бяляцкага— У 2020 годзе ў грамадзтве быў кансэнсус: пратэсты павінны быць мірнымі. Зараз, скажам вельмі мякка, гучаць і іншыя галасы — што трэба дзейнічаць больш рашуча і ня толькі мірнымі сродкамі. Бяляцкі заўсёды быў за мірныя сродкі, і ён сам дзейнічаў менавіта так. Тое, што прэмію атрымалі праваабаронцы, а не, напрыклад, палітыкі, — якое значэньне гэта будзе мець, у прыватнасьці, для беларускага грамадзтва?
— Я мяркую, што грамадзтва застанецца расколатым. Застануцца людзі, якія вераць, што, як пісаў Някрасаў, «дело прочно, когда под ним струится кровь».
Скажу за сябе — я заўсёды была супраць крыві і застаюся супраць крыві. Мне здаецца, што гонар нашай рэвалюцыі і яе маральная вага ў сьвеце былі менавіта таму, што ніхто ня браў «пошту і тэлеграф» і што не было крыві. Дый як яе было праліць, калі на кожным скрыжаваньні стаяла вайсковая тэхніка і ўвесь Менск быў повен салдатаў?
Калі б беларусы дзейнічалі інакш, было б горш, чым на плошчы Т'яньаньмэнь у Пэкіне ў 1989 годзе.
Можа, гэта ідэалізм з майго боку і з боку Бяляцкага. Але дзіўна было б, калі б мастак заклікаў да крыві.
Я разумею, што мяне ў адказ спытаюць: а як нам тады перамагчы, прыйсьці да ўлады? Гэтае пытаньне — без адказу ад мяне.
Праваабаронца, беларус, літаратар. Фотажыцьцяпіс Алеся Бяляцкага