Аб гэтым піша Politico са спасылкай на сем крыніц.
Паводле суразмоўцаў выданьня, Кіеву патрэбныя амэрыканскія M1 Abrams і нямецкія Leopard, аднак, прадстаўнікі нацыянальнай бясьпекі ў ЗША і Нямеччыны марудзяць з пастаўкай танкаў, у тым ліку — праз праблемы з навучаньнем і лягістыкай.
Амэрыканскія танкі М1 моцна адрозьніваюцца ад бронетэхнікі савецкай вытворчасьці, якую цяакп эксплёатуе Ўкраіна, піша Politico. Генэрал у адстаўцы Бэн Ходжэс, былы камандуючы войскам ЗША ў Эўропе, адзначыў, што для кіраваньня M1 неабходная падрыхтоўка, і зьвярнуў увагу на вялікі расход паліва.
«Гэта не пракатныя аўтамабілі, да іх шмат прыкладаецца», — сказаў Ходжэс. — Па сутнасьці, вы дадаяце сотні дадатковых рэчаў, якія давялося б насіць з сабой. ... Вы паглядзіце на танкавую роту арміі ЗША сёньня, за ёй кожны дзень ідуць тысячы галёнаў паліва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Выведка Вялікай Брытаніі пра вайну: украінскія войскі працягваюць ціснуць расейцаўПаводле адной з крыніц газэты, нямецкія Leopard больш падыходзяць для ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Ўкраіне, паколькі па характарыстыках яны больш падобныя да савецкіх танкаў. Аднак Бэрлін неаднаразова адхіляў запыт Кіева на пастаўку тэхнікі, а міністар абароны Нямеччыны Крысьцін Лямбрэхт на днях паведаміла аб дамоўленасьці Нямеччыны з партнэрамі па NATO «не рабіць такіх дзеяньняў у аднабаковым парадку».
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію Bild заявіў, што бронетэхніка стала для ўкраінскіх ваенных пытаньнем выжываньня і, калі Нямеччына хоча дапамагчы захаваць жыцьці ўкраінцаў, нямецкім палітыкам неабходна вырашаць пытаньні пастаўкі ня толькі танкаў, але таксама «больш зьнішчальнай зброі».
На думку Зяленскага, Нямеччыне варта стаць прыкладам для астатніх дзяржаў у пытаньні вайсковай падтрымкі Ўкраіны, а не чакаць іх рашэньняў. «Калі вы ня хочаце нам даць, — паслухайце, бяз крыўд, вы самастойная дзяржава, — дык не давайце. Але не спрабуйце казаць: „Спачатку Амэрыка, потым — Нямеччына, потым будзе Польшча, і таму падобнае“. Ня трэба. Кожны павінен адказваць за сябе», — заявіў Зяленскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міністры замежных справаў G7 асудзілі правядзеньне рэфэрэндумаў на акупаваных тэрыторыях УкраіныРаней Нямеччына і Польшча ўзгаднілі так званыя «кругавыя пастаўкі». Варшава з пачатку вайны перадала Украіне больш за 200 танкаў савецкага ўзору. Узамен Нямеччына абяцала даць Польшчы сучасныя нямецкія танкі, аднак да гэтага часу ня выканала гэтага абяцаньня.
Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўлады Нямеччыны ўпершыню ў найноўшай гісторыі перагледзелі палітыку, якая забараняла пастаўкі ўзбраеньня ў зоны канфліктаў.
Раней Бэрлін пагадзіўся паставіць Украіне 50 бронеаўтамабіляў Dingo і ўжо перадаў 24 зэнітныя самаходныя ўстаноўкі (ЗСУ) Gepard і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі (САУ) Panzerhaubitze 2000. Аднак адмаўляецца перадаваць Кіеву свае танкі Leopard любых мадыфікацый.
Вайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.