Выведка Вялікай Брытаніі пра вайну: украінскія войскі працягваюць ціснуць расейцаў

Украінскія байцы не перадавой
Украінскія байцы не перадавой

У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ацанілі ваенную сытуацыю ва Ўкраіне як складаную, але зь перавагай украінскай арміі.

«Сытуацыя на полі бою застаецца складанай, але Ўкраіна цяпер цісьне на тэрыторыі, якія Расея лічыць істотнымі для дасягненьня сваіх ваенных мэтаў», — мяркуюць выведнікі Вялікай Брытаніі.

Паводле іх, за апошнія тры дні ўкраінскія войскі замацавалі пляцдармы на ўсходнім беразе ракі Аскол у Харкаўскай вобласьці, а на поўдні Данецкай вобласьці штурмуюць горад Ліман.

22 верасьня віцэ-прэм’ер-міністарка Ўкраіны, міністарка ў пытаньнях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук заявіла, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны з пачатку контранаступу ў жніўні вызвалілі ад расейскіх войскаў 8 тысяч квадратных кілямэтраў тэрыторыі і 421 населены пункт.

​
XS
SM
MD
LG