Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія, якая старшынюе ў Эўразьвязе, патрабуе міжнароднага трыбуналу над Расеяй


Масавае пахаваньне, знойдзенае ля Ізюму
Масавае пахаваньне, знойдзенае ля Ізюму

Нагодай паслужыла выяўленьне сотняў целаў украінцаў, якія загінулі падчас акупацыі гораду Ізюм расейскімі войскамі.

Пасьля вызваленьня гораду было знойдзенае пахаваньне каля 450 чалавек. Іх целы эксгумуюць. Паведамляецца, што сярод іх шмат цывільных, ёсьць жанчыны і дзеці. Украінскія ўлады кажуць, што гэта толькі адно пахаваньне, і могуць быць знойдзеныя іншыя.

«У XXI стагодзьдзі такія напады на мірнае насельніцтва неймаверныя і агідныя [...] Мы не павінны забывацца пра гэта. Мы выступаем за пакараньне ўсіх ваенных злачынцаў», – заявіў міністар замежных спраў Чэхіі Ян Ліпаўскі.

Раней у інтэрвію агенцтву Reuters прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў сьвет і, у першую чаргу, ЗША «жорстка адрэагаваць» на ваенныя злачынствы і прызнаць Расею дзяржавай-тэрарыстам або дзяржавай-спонсарам тэрарызму.

  • На стварэньні трыбуналу на ўзор Нюрнбэрскага працэсу над нацысцкімі ваеннымі злачынцамі пасьля Другой сусьветнай вайны яшчэ ў сакавіку настойвалі былыя прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі Гордан Браўн і Джон Мейджар, а таксама шэраг іншых палітыкаў, навукоўцаў і юрыстаў.

Водгукі і прапановы radiosvaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG